Усяго падчас трагічнага выпадку на Каспійскім моры загінулі 14 казахстанскіх вайскоўцаў
Сёння знайшлі целы яшчэ двух вайскоўцаў, якіх учора падчас вучэнняў знесла ў Каспійскае мора.

Фота: Адміністрацыя Мангістаўскай вобласці
Такім чынам, колькасць загінулых складае 14 чалавек, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на Міністэрства абароны.
Першапачаткова паведамлялася, што ўчора ў мора падчас вучэнняў знесла 19 вайскоўцаў. Пазней удакладнілі звесткі — 17 чалавек. Трох удалося выратаваць. Адзін з выратаваных знаходзіцца ў бальніцы.
Сёння Міністэрства абароны Казахстана паведаміла аб завяршэнні пошукавай аперацыі ў акваторыі Каспійскага мора.
Учора, 24 верасня, у Мангістаўскай вобласці падчас ваенна-марскіх вучэнняў вайскоўцаў знесла ў Каспійскае мора. Яны выконвалі вучэбна-баявыя задачы на ўзбярэжжы мора, калі рэзка пагоршылася надвор’е і ўзмацніўся вецер.
Каментары