Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу
Уночы 27 верасня ў МНС паведамілі пра пажар на адным з паркінгаў у Мінску. Ратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне, але тры аўтамабілі згарэлі, яшчэ сем атрымалі значныя тэрмічныя пашкоджанні.

Першапачатковыя следчыя дзеянні паказалі, што ўзгаранне адбылося ад занесенай крыніцы, што дазволіла выказаць версію аб падпале. Пазней на паркінгу ў адным з прыпаркаваных аўтамабіляў затрымалі 19‑гадовага мінчука.
Як высветліла следства, хлопец быў моцна п'яны. Вяртаючыся дадому з бара, ён спачатку пашкодзіў маёмасць у тралейбусе. Пасля ж накіраваўся да паркінга і разбіў некалькі камер відэаназірання на суседнім доме.
У аўтамабілі, дзе пазней затрымалі маладзёна, ён знайшоў няспраўны замок багажніка і каністру з бензінам. Следчыя сцвярджаюць, што хлопец абліў гаручай вадкасцю некалькі машын і падпаліў іх запальнічкай.
Папярэдняя сума прычыненай шкоды перавышае 90 тысяч рублёў.
У дачыненні да мінчука распачалі крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса — за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці грамадска небяспечным спосабам, якое пацягнула шкоду ў асабліва вялікай суме.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары