Грамадства55

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі

У Threads абмяркоўваюць сітуацыю з тралейбусамі №22, 40 і 40А.

Пасажыры заўважылі незвычайную сітуацыю: можна ехаць на адным і тым жа тралейбусе праз «Кахоўскую», нікуды не выходзячы, але за праезд усё роўна давядзецца заплаціць двойчы, піша Onliner.by.

Так адбываецца таму, што з-за будаўнічых работ змянілася схема руху тралейбусаў. Раней «Кахоўская» была звычайным прыпынкам па маршруце, а канцавым для №40, напрыклад, была ДС «Карастаянавай».

Зараз тралейбусы ідуць ад Камароўскага рынку праз Багдановіча і Кульман да «Кахоўскай», якая паводле пашпарта маршруту лічыцца канцавым прыпынкам.

Пасля гэтага той жа тралейбус працягвае рух па бульвары Шаўчэнкі і вуліцы Веры Харужай.

У «Мінсктрансе», адказ якога апублікавала карыстальніца Threads, патлумачылі: на «Кахоўскай» заканчваецца рух у адным напрамку і пачынаецца зваротны.

Таму, калі пасажыр едзе, напрыклад, ад Камароўскага рынку да Крапоткіна праз «Кахоўскую», гэта лічыцца двума паездкамі — і аплаціць праезд трэба двойчы.

У каментарах пасажыры прыводзяць і іншыя прыклады. Адна з удзельніц абмеркавання расказала, што ў аўтобусе №127 ад Серабранкі да вакзала ёй таксама даводзіцца плаціць двойчы: паводле яе слоў, вакзал не з'яўляецца канцавым прыпынкам у адным напрамку, але з'яўляецца першым прыпынкам зваротнага маршруту.

Іншыя раяць на час рамонту карыстацца праязным. У адказ аўтарка абмеркавання заўважае, што гэта не вырашае пытання: незразумела, чаму з-за змены маршруту паездку трэба аплачваць двойчы.

Сваім меркаваннем з Onliner падзялілася яшчэ адна чытачка.

Паводле яе слоў, пасля пачатку будаўніцтва метро жыхарам бульвара Шаўчэнкі стала складаней дабірацца з боку Якуба Коласа. Цяпер тралейбусы №22 і №40 дазваляюць даехаць туды без перасадкі, хоць і па змененым маршруце.

— Cтала зручна з боку Коласа ехаць — сеў на тралейбус №22 або 40, праехаў праз Кульмана, Кахоўскую, Шаўчэнку, выйшаў дзе трэба. Але аказваецца, паколькі на Кахоўскай канцавы прыпынак, трэба зноў аплачваць праезд, хоць ты ўжо заплаціў і табе засталося праехаць яшчэ пару прыпынкаў. Атрымліваецца, быццам прамы транспарт ёсць, хоць і з аб’ездам, але плаціш двойчы, хоць едзеш на адным тралейбусе, — распавяла дзяўчына.

У «Мінсктрансе» патлумачылі, што праезд па гэтай схеме часовы — пасля заканчэння работ тралейбусы зноў павінны пайсці па бульвары Шаўчэнкі ў абодвух напрамках.

Каментары5

  • ЯНКА
    29.09.2026
    Толькі на здымку не тралейбус, а паравоз.
    🤔
  • Андрусь
    29.09.2026
    Ва Украіне, дзе вайна, у гарадскім грамадскім транспарце квіток дзейнічае 30 хвілін - цягам гэтага часу ты можаш хоць праз хвіліну перасядаць з аднаго аўтобуса іншы, потым у тралейбус, у трамвай - твая паездка лічыцца аплочанай. А ў "сацыяльна арыентаванай" лукашысцкай Беларусі, едучы ў адным аўтобусе, трэба плаціць двойчы. Як казала адна мая каляжанка, Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, праўда, з нетрадыцыйнай сацыяльнай арыентацыяй.
  • ёсьць яшчэ
    30.09.2026
    тралейбус 39
    даволі доўгі час на канцавым прыпынку "сапераў" круцілі запіс з патрабаваннем аплаціць далейшы праезд паўторна. (два прыпынкі там яшчэ можна ехаць да вяртання на зваротны шлях) Ніхто ніколі не аплачваў. Апошнім часам запіс круціць перасталі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць