Гісторыя

Археолагі расказалі, што сёлета раскапалі на Банцараўшчыне пад Мінскам

У 2026 годзе споўнілася 100 гадоў з пачатку першых навуковых раскопак на гарадзішчы Банцараўшчына ў Мінскім раёне — адным з найбольш вядомых помнікаў беларускай археалогіі. Але даследаванні тут працягваюцца і да сёння, дазваляючы па-новаму паглядзець на храналогію, матэрыяльную культуру і планіроўку старажытнага паселішча, паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фота: t.me/iinanb

Падчас сёлетняй археалагічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Элоны Ляшкевіч даследчыкі атрымалі некалькі важных вынікаў.

Фота: t.me/iinanb

На схіле гарадзішча археолагі знайшлі раней не заўважаныя элементы абарончай сістэмы, у тым ліку пачатак старажытнага рова. Таксама на месцы стаянкі эпохі ранняга неаліту, магчыма, было выяўлена новае паселішча.

Яшчэ адной знаходкай стала бронзавая шпілька, якую называюць унікальным для жалезнага веку Цэнтральнай Беларусі артэфактам.

Фота: t.me/iinanb

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа84

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць