Гісторыя22

На тэрыторыі былога кляштара бернардзінак у Брэсце знайшлі манеты XVII стагоддзя

У Брэсце падчас кансервацыі руін кляштара бернардынак археолагі і рэстаўратары знайшлі мноства каштоўных гістарычных артэфактаў. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме, піша БелТА.

Фота: Брэсцкі гарвыканкам

Руіны кляштара знаходзяцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. З канца вясны тут праводзяцца работы па кансервацыі: умацоўваюцца перакрыцці і фундамент, рэстаўруюцца сцены і падлогі. Падчас работ спецыялісты знаходзяць розныя прадметы, звязаныя як з сярэднявечнай гісторыяй Брэста, так і з Новым часам.

Сярод знаходак асаблівую цікавасць маюць манеты XVII стагоддзя, вядомыя як барацінкі. Іх чаканілі на Брэсцкім манетным двары, які, паводле архіўных дакументаў, знаходзіўся на тэрыторыі мужчынскага кляштара бернардзінцаў. Таму навукоўцы не выключаюць, што знойдзеныя манеты могуць паходзіць менавіта з гэтага манетнага двара.

Акрамя манет, знайшлі таксама фрагменты керамікі, у тым ліку кафлю, а таксама іншыя гістарычныя прадметы. У адным з памяшканняў на першым паверсе рэстаўратары знайшлі шкляныя колбы, бутэлькі і ампулы з празрыстай вадкасцю. На экспертызу перадалі каля тысячы розных ёмістасцяў. Хімікі вызначылі, што ў іх утрымліваліся кадэін, марфін і барбітал, якія выкарыстоўваліся ў медыцыне, а таксама камфара, фенол і кафеін.

Збор артэфактаў з тэрыторыі руінаў працягваецца. У будучыні тут плануюць стварыць музейную прастору. Навукоўцы спадзяюцца, што знаходкі дапамогуць больш падрабязна вывучыць гэтую тэрыторыю і стануць асновай для далейшых археалагічных даследаванняў Валынскага ўмацавання.

Кляштарны комплекс бернардзінцаў у Брэсце быў заснаваны ў XVII стагоддзі. У розныя перыяды гістарычныя будынкі выкарыстоўваліся для розных патрэб. З пачатку 1990‑х гадоў аб’ект не выкарыстоўваўся.

Каментары2

  • Найперш быў кляштар
    09.09.2026
    Наадварот! Гэтак званае Валынскае ўмацаванне знаходзіцца на тэрыторыі кляштару. Сярэднявечнае Берасьце было спаленае маскалямі, каб збудаваць на ягоных парэштках сваю крэпасць. Таму ўся крапасная, расейская тапаніміка - пазнейшая і другасная.
  • Алег
    09.09.2026
    У тым, што знайшлі "манеты XVII стагоддзя" ніякай сенсацыі няма. Але барацінкі вельмі цікавы феномен. Іх білі ў неверагодных колькасцях каб разлічыцца з войскам, бо на нас тады папёрлі маскалі і шведы. Наштампавалі больш за 1 мільярд экзэмпляраў. Каб іх біць, здымалі медную дахоўку, з касцёлаў, ратуш, палацаў і багатых будынкаў. Гэта выклікала гіперінфляцыю. А маскалі, разумеючы гэта, пачалі эканамічную вайну. Яны пачалі штампавчаць барацінкі і выкідаць іх на рынак, каб выклікаць яшчэ большую інфляцыю. Барацінкі - гэта неверагодная гісторыя!
    Але мяне больш зацікавілі вадкасці слоікаў. Гэта ж чыстая нарката! Проста прытон нейкі )))

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць