Грамадства2020

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка

Мінчанка Таццяна, якая хацела пачакаць дачку з канцэрта ў гімназіі, плача, калі расказвае пра публічную знявагу з боку дырэктара.

Таццяна. Скрыншот відэа ў Threads

Пра абуральны выпадак беларуска распавяла ў трэдсах. Дачка Таццяны вучыцца ў сталічнай гімназіі №4. Жанчына кажа, што звычайна не заходзіць у навучальную ўстанову — чакае дзіця на дварэ, каб потым адвезці на гурткі ці дамоў. Апошні раз Таццяна была ў будынку гімназіі, калі святкавалі Масленіцу.

Але ж у пятніцу Таццяна чакала дачку гадзіну — у гімназіі ішоў канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. У нейкі момант жанчына папрасіла вахцёра прапусціць яе ў залу. Маці, якая сама раней была настаўніцай беларускай мовы, не бачыла ніякай крамолы ў тым, каб паглядзець дзіцячы канцэрт.

Дырэктар гімназіі, былы чыноўнік Андрэй Гоцман ператварыў свята ў цырк.

Чытайце пра Гоцмана: Дырэктарам мінскай беларускамоўнай гімназіі прызначылі дырэктара рускамоўнай школы

Андрэй Гоцман

«Дырэктар пры ўсіх мяне выгнаў. З залы вывеў, сказаў: «Ахову зараз выклікаю». Дырэктар 4‑й гімназіі. Я кажу: «Я ваша экс-калега, я працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе». Я не чакала, што на мяне [будуць выклікаць] ахову. Яшчэ сказаў, што я яго абражала. Не, я сказала: «Не, ідзі глядзі. А я пайду сама. Мяне не трэба выганяць у Год беларускай жанчыны, настаўніцу…», — Таццяна глытае слёзы, калі ўспамінае пра непавагу.

Таццяна. Фота з яе сацсетак

Па словах Таццяны, дырэктар спытаў у яе, ці ведае яна, што бацькам забаронена ўваходзіць у гімназію. Яна адказала, што сапраўды не ведала пра такую жорсткую забарону.

Допіс завірусіўся. У каментарах знайшліся і іншыя людзі, якія мякка кажучы, здзіўлены паводзінамі дырэктара: «Летась быў юбілей гімназіі. Былых настаўнікаў не запрасілі. Я адпрацавала там 21 год».

Таццяна атрымала шмат падтрымкі. 

Каментары20

  • ::
    03.10.2026
    Дичают ябацькi.
  • Концлагерь красно-зеленый
    03.10.2026
    Аусвайс контролюрэн швайне хэндэхох ,сказал канцлер гимназии.
  • шкаляр
    03.10.2026
    У краіне-канцлягеру гімназіі ператвараюць у рэжымные аб'екты. Не бачу нічога незвычайнага , далей будзе болей.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць