Грамадства99

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

У Мінскім абласным судзе ідзе працэс па дзявяці цяжкіх артыкулах супраць трох беларусаў, аднаго з якіх расіяне затрымалі і катавалі ў акупаваным Крыме і звязваюць з «Байполам». Адзін з іх — Іван Балашэнка, былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі, які пасля 2021 года кінуў службу і пайшоў працаваць у таксі ды лагістычныя кампаніі. 

Іван Балашэнка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Івану Балашэнку 39 гадоў, ён родам са Слуцка. Па звестках Belpol, ён вучыўся ў Беларуска-расійскім універсітэце. Але, наколькі вядома, не скончыў яго, пайшоў вучыцца ў Вайсковую акадэмію.

Доўгі час мужчына будаваў паспяховую вайсковую кар'еру. Па звестках «Кіберпартызанаў», ён служыў у 103‑й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе Сіл спецыяльных аперацый.

Калі Балашэнка даслужыўся да старшага афіцэрскага складу, то перайшоў на выкладчыцкую працу ў сталіцы. Яшчэ ў лістападзе 2021 года ён згадваўся ў афіцыйнай справаздачы Віцебскага кадэцкага вучылішча як ганаровы госць — падпалкоўнік і выкладчык факультэта ваеннай разведкі Вайсковай акадэміі.

Але прыкладна на мяжы 2021 і 2022 гадоў у жыцці афіцэра адбыўся рэзкі паварот. Ён пакінуў службу ва Узброеных сілах і кардынальна змяніў сферу дзейнасці. Пачынаючы са снежня 2021 года, былы вайсковец уладкаваўся ў Мінску і працаваў выключна ў прыватных аўтапарках. На працягу некалькіх гадоў ён увесь час мяняў месцы працы ў службах таксі, на СТА і ў лагістычных кампаніях.

Дакладныя абставіны затрымання Балашэнкі, як і сутнасць прад'яўленых яму абвінавачванняў, застаюцца невядомымі. На лаве падсудных ён аказаўся разам з Генрыхам Агеевым, якога нібыта затрымалі па «справе Байпола» ў акупаваным Крыме і катавалі, а таксама Юрыем Васілеўскім. 

Генрых Агееў, як паведамлялі праваабаронцы, — былы сілавік з Берасцейшчыны. Юрый Васілеўскі працаваў у БНТУ і быў уключаны ў Рэестр судовых экспертаў (яго профіль — судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза). 

Генрых Агееў і Юрый Васілеўскі

Агулам іх судзяць паводле дзевяці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі», «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве», пісала «Вясна».

Вядома, што Генрыха затрымалі нібыта па «справе «Байпола» больш за паўтара года таму ў акупаваным Расіяй Крыме, дзе яго збівалі і катавалі. Пазней яго перавезлі ў Беларусь і змясцілі ў СІЗА КДБ. Юрыя затрымалі год таму пры невядомых абставінах. Пра Івана Балашэнку праваабаронцам раней не было вядома. Падрабязнасці гэтай справы невядомыя.

У залежнасці ад ролі кожнага Генрыху, Юрыю і Івану выстаўленыя наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў спалучэння);
  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у ёй);
  • ч. 2 арт. 290-4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве (у рэд. закона ад 09.01.2019);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);
  • ч. 1 арт. 179 (незаконны збор або распаўсюджванне інфармацыі пра прыватнае жыццё — выключаная 26.05.2021);
  • ч. 2 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).

Што вядома пра фігурантаў справы?

Генрых Агееў — былы сілавік з Берасцейшчыны. У верасні 2026 года яму споўнілася 32 гады. Палітвязня затрымалі ў лютым 2024 года ў Крыме. Як распавядаў сам Агееў свайму былому сукамерніку, ён з'яўляецца фігурантам «справы «Байпола» — ён нібыта ездзіў па заданні былога афіцэра МУС, а цяпер прадстаўніка ініцыятывы «Байпола» Аляксандра Азарава.

Каля сямі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА ФСБ разам з украінскімі ваеннапалоннымі, дзе яго збівалі ды катавалі. Увесь гэты час пра месцазнаходжанне мужчыны было невядома. У верасні 2024 года Агеева экстрадавалі ў Беларусь, пры гэтым не аддалі ніякіх дакументаў, таму час у СІЗА ФСБ не будзе залічаны ў тэрмін прысуду. На радзіму беларуса везлі суткі з мяшком на галаве, распавёў былы сукамернік. 

Юрый Васілеўскі скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у БНТУ спачатку як асістэнт кафедры, а пасля як выкладчык і старшы выкладчык кафедры электразабеспячэння. З 2017 года Васілеўскі ўключаны ў Рэестр судовых экспертаў. Яго профіль — судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза. Яго затрымалі ў верасні 2025 года. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а з сакавіка 2026 года перавялі ў СІЗА № 1. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • анархія маці парадку
    05.10.2026
    БЕРАСЦЬ, З большага ўсе штабныя, а трэба каб на бок народа перайшоў хоць адзін камандзір роты спецназа. Як выявілася, ўсе да мозга костак законапаслухмяныя, як і большасць беларусаў, якія маглі Авальную залу, якую аховаўлі 10 срочнікаў, ўзяць за 5 хвілін.
  • Крынж
    05.10.2026
    Есць у беларускім войску шмат сумленных сапраўдных салдат і афіцэраў якія прысягалі на вернасць беларускаму народу [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • Барадзед
    05.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць