Заснавальнік Z-канала «Рыбар» Міхаіл Звінчук вярнуўся ў Расію пасля затрымання ў Чарнагорыі
Міхаіл Звінчук, яго жонка Валерыя і трое калег у ноч на 11 кастрычніка прыляцелі ў Маскву з Белграда. Чарнагорскія ўлады прызналі іх пагрозай нацыянальнай бяспецы і загадалі пакінуць краіну.

Пра вяртанне Звінчук расказаў журналістам у маскоўскім аэрапорце. Паводле яго, вызваленню групы спрыялі расійскія дыпламаты і дзяржаўныя структуры. Аднак канфіскаваную тэхніку ім не вярнулі. Пытаннем яе вяртання займаецца расійская амбасада.
Звінчука і яго спадарожнікаў затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў чарнагорскім горадзе Рысан. Аперацыю правяла паліцыя разам з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі. У групы забралі тэлефоны, камеры, дрон і іншую лічбавую тэхніку. Пазней усіх пяцярых адпусцілі, прадпісаўшы ім выехаць з краіны.
Паводле чарнагорскіх выданняў, аперацыя была накіраваная на спыненне гібрыднай дзейнасці сеткі каналаў, якую звязваюць з расійскай вайсковай разведкай.
Каманда «Рыбара» свайго знаходжання ў краіне не хавала: спынілася ў пяцізоркавым гатэлі і загадзя падала заяўку на здымкі ў Цэцінскім манастыры.
На Балканы Звінчук трапіў праз Германію. 2 кастрычніка ён прыляцеў з Мемінгена ў Сараева, хоць з 2023 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Пасля пяці дзён у Босніі і Герцагавіне ён выехаў у Чарнагорыю.
Звінчук — былы супрацоўнік прэс-службы Міністэрства абароны Расіі. Яго тэлеграм-канал «Рыбар», які падтрымлівае вайну супраць Украіны, мае больш за паўтара мільёна падпісчыкаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары