ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
Паводле ФБР, паўночнакарэйскія хакеры ўжо пачалі адмываць выкрадзеныя з крыптабіржы актывы, пераводзячы іх у крыптавалюту Ethereum.

ФБР ЗША заявіла, што за крадзяжом больш як 6 мільярдаў даляраў у лічбавых актывах з крыптавалютнай біржы Binance стаіць Паўночная Карэя, піша Reuters.
Паводле ФБР, атаку ажыццявіла групоўка TraderTraitor, якая дзейнічае пры падтрымцы паўночнакарэйскай дзяржавы. Праваахоўнікі заўважылі, як выкрадзеныя актывы пераводзілі ў крыптавалюту Ethereum, і чакаюць наступных аперацый па іх адмыванні.
Пхеньян гадамі адмаўляе, што выкарыстоўвае звязаныя з дзяржавай кіберпадраздзяленні для шпіянажу, крадзяжу грошай і атрымання даходаў.
Binance, найбуйнейшая ў свеце крыптавалютная біржа, ацаніла суму выкрадзенага ў 6,3 мільярда даляраў. Гэты выпадак стаў найбуйнейшым у свеце крадзяжом лічбавых актываў.
Біржа паведаміла, што пакрыла 95% страт і будзе паэтапна аднаўляць вывад сродкаў.
Каментары
P.S. Навошта пераводзілі ў гэтае лайно Ether? З 2023 года плявацца ад яго хочацца.