Здарэнні

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У кастрычніку ў Лёзне ў міліцыю звярнулася жанчына: яе маці доўгі час не выходзіла на сувязь. Цяпер у яе гаражы знайшлі чалавечыя парэшткі, паведамляе Следчы камітэт па Віцебскай вобласці.

Паводле звестак следства, у кастрычніку гэтага года ў міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што яе маці працяглы час не выходзіць на сувязь. Падчас вышуку міліцыянты знайшлі ў гаражы, які належыць сям'і пенсіянеркі, металічныя і палімерную ёмістасці з чалавечымі парэшткамі, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, могуць належаць зніклай.

Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая павінна вызначыць, каму належаць парэшткі і што стала прычынай смерці. Пра падазраваных Следчы камітэт не паведаміў.

Між тым, яшчэ 31 кастрычніка тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» напісаў пра забойства жанчыны ў Лёзне.

Паводле канала, яе дачка расчляніла цела і захоўвала парэшткі ў солевым растворы. Часткі цела знайшлі ў бідонах у гаражы. Канал сцвярджае, што жанчына загінула некалькі гадоў таму, дачку затрымалі — тая нібыта два гады атрымлівала пенсію за памерлую маці. 

Гэтыя падрабязнасці пакуль не пацверджаныя СК. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць