Грамадства99

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых беспілотнікаў. Пракуратура накіравала ў Акруговы суд Варшавы абвінаваўчае заключэнне па справе аб вырабе і продажы такіх дронаў без неабходных дазволаў і ліцэнзій, піша выданне Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner picture alliance via Getty Images

Сярод абвінавачаных — трое грамадзян Беларусі, жанчына з падвойным грамадзянствам Польшчы і Украіны, а таксама грамадзянін Польшчы.

Усім пяці фігурантам справы інкрымінуюць удзел у арганізаванай злачыннай групе. Двух з іх дадаткова абвінавачваюць у стварэнні гэтай групы і кіраўніцтве ёю. Мяркуецца, што яе ўдзельнікі зараблялі на вытворчасці і экспарце беспілотнікаў вайсковага прызначэння без адпаведных дазволаў і ліцэнзій.

Па інфармацыі следства, група дзейнічала як мінімум з 16 лістапада 2022 года да 13 лютага 2025 года.

Падчас расследавання высветлілася, што ў вытворчым цэху на розных этапах вырабу знаходзіліся не менш за 176 беспілотнікаў. Іх аднеслі да прадукцыі вайсковага прызначэння.

Следства лічыць, што вытворчасць маскіравалі пад законную гаспадарчую дзейнасць, а затым беспілотнікі незаконна прапаноўвалі да продажу за межамі Польшчы.

Двух абвінавачаных узялі пад варту. Да астатніх ужылі меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі. На маёмасць фігурантаў наклалі арышт на агульную суму больш за 3 мільёны злотых (каля 760 тысяч даляраў).

За злачынствы, у якіх абвінавачваюць удзельнікаў групы, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, а яе кіраўнікам — да 15 гадоў.

Каментары9

  • нюансы
    03.11.2026
    трудные времена наступают, ні ў артыкулах НН/Маста, ні ў арыгінале Пракуратуры няма адной маленечкай дэталькі: для якой дзяржавы дроны. Калі для фсб/гру- 15 гадоў замала. Калі для Ўкраіны - вызваліць, прапанаваць легалізацыю бізнеса і далучыць да ВПК.
  • Vij
    03.11.2026
    Имена в студию!
  • 3+2=5
    03.11.2026
    Сярод абвінавачаных — трое грамадзян Беларусі, жанчына з падвойным грамадзянствам Польшчы і Украіны, а таксама грамадзянін Польшчы. Усім пяці фігурантам справы інкрымінуюць.../
    Група з 5 чалавек. 3 грамадзяніна Беларусі, 2 грамадзяніна Польшчы.

    Загаловак: "Большасць абвінавачаных — беларусы".
    Ну 3 ў параўнанні з 2 гэта сапраўды большасць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць