У кастрычніку ў Мінску зарэгістравалі 885 здзелак з кватэрамі — гэта менш, чым у верасні. Такія даныя прыводзіць Нацыянальнае кадастравае агенцтва. У верасні ў сталіцы заключылі 1151 здзелку з кватэрамі, у жніўні — 1163, піша Office Life.

Варта ўдакладніць, што кастрычніцкія паказчыкі яшчэ вырастуць з улікам дадатковай рэгістрацыі здзелак. Аднак ужо відавочна, што яны будуць ніжэйшымі, чым у папярэднія месяцы. Паводле статыстыкі, каля 80—88% здзелак з кватэрамі рэгіструецца ў тым жа месяцы, калі быў заключаны дагавор куплі-продажу.
Зніжэнне актыўнасці на рынку нерухомасці назіраецца ва ўсіх рэгіёнах. Такая ж сітуацыя была і ў верасні. Найбольшае падзенне колькасці здзелак зафіксавалі ў Гомелі — мінус 93.
Адзначым, што па выніках апошняга тыдня кастрычніка партал Realt зафіксаваў зніжэнне цэн на кватэры ў Мінску: патаннела 14% прапаноў. У тым ліку ўпершыню знізіліся сярэднія цэны ў «Паўночным беразе» — на 0,6%.
Каментары