Грамадства2424

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Лукашэнка не раз прадказваў хуткае заканчэнне вайны ва Украіне, але гэтым разам аргументацыя змянілася.

Аляксандр Лукашэнка. Архіўнае фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў бліжэйшыя месяцы вайна ва Украіне будзе завершана. Пра гэта ён заявіў на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, піша БелТА.

«Павінен сказаць, што вайна ва Украіне ў бліжэйшыя месяцы будзе скончана. Гэта маё асабістае меркаванне. Усё: сілаў няма і рэсурсаў няма, стаміліся ўсе, — заявіў Лукашэнка. — Калі я кажу пра рэсурсы, гэта не значыць, што бракуе дзесьці нейкіх рэсурсаў. У Расіі іх, дай бог, на ўвесь свет хопіць. Я не пра гэтыя рэсурсы. Рэсурсаў няма ў галовах ужо. Усе стаміліся ад гэтай вайны».

Лукашэнка не раз прадказваў хуткае заканчэнне вайны ва Украіне. Яшчэ 6 лютага 2022 года, да пачатку поўнамаштабнага ўварвання, ён заяўляў, што вайна з Украінай, калі і пачнецца, то працягнецца «максімум тры-чатыры дні», бо «там не будзе каму супраць нас ваяваць».

Пасля ён зноў і зноў запэўніваў, што вайна хутка скончыцца, у розных варыянтах прагназуючы канец вайны.

Праўда, раней ён заклікаў Украіну капітуляваць, прадракаючы, што далей умовы для капітуляцыі будуць горшыя.

24 лістапада 2025 года Лукашэнка нават назваў вайну цягамоцінай: «Скончым гэтую цягамоціну, я думаю, найбліжэйшым часам ва Украіне, і зоймемся сваімі ўнутранымі справамі».

16 кастрычніка 2026‑га ён прагназаваў мір «калі не сёлета, то ў наступным годзе».

Цяпер ён назваў чарговы тэрмін — «у найбліжэйшыя месяцы».

Заўважна, што аргументацыя ў яго стала зусім іншай — вайна скончыцца, бо ўжо «сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся».

Каментары24

  • Бубубу
    03.11.2026
    напускае туману перад гібрыбным нападам на НАТА.

    [Зрэдагавана]
  • Кавалак сала
    03.11.2026
    Беларус, а у Беларуси будзет Лукашенко
  • NATO-***то
    03.11.2026
    Бубубу, меньш слухацце ўкраінскую поапаганду. Які напад на НАТА? Увесь свет смяецца над рускімі. Ніхто падумаць не мог, што Расія настолькі прагніла. Ну нападзе РФ на Прыбалиыку — Захад адрэагуе слаба, а потым зацягне Расію яшчэ ў адну вялацякучую вайну, дазуючы ваенную падтрымку пацярпелым краінам. Тактыка добра вядомая. Захад узбагаціцца, а Расія застанецца ў сваім традыцыйным месцы...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць