Улада

Беларусь рыхтуецца да будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу ў Літве

Працоўную групу ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер Сямашка.

Беларусь пачала падрыхтоўку да будаўніцтва тэрмінала звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літвы. З гэтай мэтай створана беларуская частка двухбаковай беларуска-літоўскай працоўнай групы па супрацоўніцтве ў пытаннях паліўна-энергетычнага комплексу.
Яна зацверджана распараджэннем прэм’ер-міністра Беларусі ад 13 ліпеня 2010 г. № 90р, паведамілі ў апараце Саўміна.

Беларускую частку працоўнай групы ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Намеснікамі кіраўніка рабочай групы прызначаны першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец і намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Воўкаў. У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінюста, Мінтранса, Дзяржкаммаёмасці, ААТ «Белтрансгаз», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

У адпаведнасці з распараджэннем рабочай групе да 1 лістапада 2010 года ва ўстаноўленым парадку неабходна прадставіць прэм’ер-міністру Беларусі прапановы, датычныя магчымасці будаўніцтва тэрмінала звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі для паставак газу праз Літву ў Беларусь. Таксама трэба падрыхтаваць прапановы па пастаўках нафты марскім шляхам праз тэрміналы і тэрыторыю Літвы ў Беларусь.

Як паведамлялася, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка 30 чэрвеня ў парламенце заявіў аб планах Беларусі будаваць завод па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. Цана такога газу ніжэйшая, чым прыроднага, адзначыў ён.

«А калі ўлічыць тое, што можна арганізаваць кропкавыя продажы, то выкарыстанне такога энерганосьбіта будзе вельмі выгадным. У Еўропе сёння можна купіць звадкаваны прыродны газ па цане $ 150 за 1 тыс.куб.м.», — сказаў Уладзімір Сямашка.
У сувязі з гэтым пастаўлена задача прапрацоўваць пытанне і магчымасці яго рашэння з бліжэйшымі краінамі-суседзямі, якія таксама занепакоеныя дадзенай проблемой.

Каментары

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць