Грамадства

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Першыя роды Ніколь доўжыліся больш за суткі і былі няпростымі. Таму гэтым разам яна не спяшалася ў радзільню: паснедала, села працаваць і паспела скончыць праект. Але сын вырашыў з’явіцца на свет ужо па дарозе. Сваёй гісторыяй жанчына падзялілася з Onlіner.

Фота: vecteezy.com

24 лістапада ў 11:44 на плошчы Перамогі ў Мінску ў салоне аўтамабіля нарадзіўся хлопчык. Для 32‑гадовай Ніколь гэта былі другія роды. Цяпер яна расказала, як усё адбылося.

— Схваткі пачаліся раніцай, але пакуль яны былі слабымі, складана было зразумець, сапраўдныя яны ці не. Таму я паснедала і села працаваць з дому. Дарабляючы апошнія штрыхі ў праекце, зразумела, што схваткі набылі іншы характар і трэба збірацца ў радзільню. Мы паехалі туды разам з роднай сястрой — у нас павінны былі быць партнёрскія роды, — падзялілася жанчына.

Паколькі папярэднія роды доўжыліся больш за суткі, гэтым разам Ніколь збіралася спакойна і паспела скончыць працу. Аднак па дарозе ў радзільню схваткі ўзмацніліся яшчэ больш.

— Пад’язджаючы да плошчы Перамогі, я пачала разумець, што зараз нараджу. Паведаміла пра гэта сястры, яна выклікала хуткую, і яны з медыкамі дамовіліся, дзе сустрэцца. Лічаныя хвіліны: я лягла на задняе сядзенне, адчыніліся дзверы — і на свет з’явіўся наш герой дня. Дзякуй брыгадзе хуткай дапамогі і сястры. Былі задзейнічаныя ўсе, хто быў побач! Дзякуй Богу, з намі ўсё добра!

Медыкі агледзелі маму і немаўля, пасля чаго адвезлі іх у радзільню 1‑й гарадской клінічнай бальніцы.

Ніколь прызнаецца, што для яе гэта былі цудоўныя роды ва ўсіх сэнсах. А вось імя хлопчыку яшчэ не выбралі.

— Мы пакуль не вызначыліся з імем у сувязі з такімі ўнікальнымі абставінамі, — адзначае маладая мама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць72

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць