Культура

Юры Юркавец. Рука клясыка

Я заўсёды адчуваў сябе пісьменьнікам. Ад самага раньняга юнацтва. Пісьменьнікам мяне лічылі сябры, за пісьменьніка мяне ўважалі знаёмыя. Пісьменьнікам я быў заўсёды для жонкі.

Я заўсёды адчуваў сябе пісьменьнікам. Ад самага раньняга юнацтва. Пісьменьнікам мяне лічылі сябры, за пісьменьніка мяне ўважалі знаёмыя. Пісьменьнікам я быў заўсёды для жонкі. І гэта пры тым, што за ўсё сваё жыцьцё я не апублікаваў, ды што там не апублікаваў… не напісаў ніводнага радка.

Мае былыя сакурсьнікі па філфаку друкаваліся ў розных пэрыядычных выданьнях. У іх выходзілі кнігі. Некаторыя, найбольш актыўныя, рабіліся сябрамі Саюзу пісьменьнікаў. А я ўсё заставаўся пісьменьнікам без адзінае публікацыі.

І такая неадпаведнасьць унутраных адчуваньняў і рэальнасьці зь некаторага часу пачала мяне непакоіць. Я гутарыў з жонкай. Пісьменьнік я ці не? Можа быць, усё ж такі варта было б што

небудзь… напісаць, каб мець законныя падставы пісьменьнікам звацца?

– Ды нашто табе, уласна кажучы, пісаць? – зьдзіўлялася жонка. – Ты ж і так пісьменьнік! Няхай іншыя, няздары

графаманы, шрайбуюць радкі, увесь час даказваючы, што яны – пісьменьнікі. А табе які сэнс?

На некаторы час я супакойваўся, але неспакой усё роўна вяртаўся. І каб аднавіць душэўны камфорт і неяк дастасаваць самапачуваньне да рэчаіснасьці, я ўзяўся за пяро.

У творчым запале я змарнаваў горы паперы, пагрыз некалькі асадак і выпіў не адну шклянку чыфіру. Вынікам усяго было маленькае апавяданьне, у якое я паспрабаваў уціснуць увесь свой жыцьцьёвы досьвед стратаў і параз. Апавяданьне я панёс у адну адпаведную, на мой погляд, газэту.

Некалькі разоў я праходзіў паблізу рэдакцыйных дзьвярэй, ня маючы рашучасьці ўвайсьці. Здавалася, варта толькі дакрануцца да дзьвярное ручкі, дык адразу пачую ў сьпіну: «Глядзіце! Глядзіце на яго! Яшчэ адзін пісьменьнік сраны вынайшаўся! Ды што ён пра сябе наагул уздумаў?!»

Выбраўшы момант, калі вуліца была бязьлюдная, я ўбег у паўпадвальнае памяшканьне рэдакцыі.

У цесным пакоі, загрувашчаным пісьмовымі сталамі, сядзелі, утаропіўшыся ў маніторы, змрочныя дзядзькі. Рэдактар, тоўсты і вусаты, гідліва ўзяў мой рукапіс і, трымаючы на адлегласьці выцягнутай рукі, прабег вачыма.

– Добра, – сказаў ён, – зайдзіце праз пару тыдняў.

Праз два тыдні я стаяў там зноў.

Рэдактар паглядзеў на мяне, бы ў першы раз, удакладніў прозьвішча і, пакорпаўшыся ў стосе рукапісаў, дастаў мае аркушыкі ды сунуў мне іх назад. Каб неяк паправіць сытуацыю й выбрацца з рэдакцыі бяз ганьбы, я пацікавіўся:

– Э-э, калі ласка, маё апавяданьне вам не пасуе?

– Такая справа, малады чалавек, гэта… ня мог напісаць невядомы аўтар. Тут адчуваецца рука… клясыка. Скажыце шчыра… вы пазычылі гэта з… «Вожыка»?

Параўнаньне з клясыкамі «Вожыка» дужа ўсьцешыла мяне. І я настаяў на сваім.

Цяпер кожны мой дзень пачынаўся з паходу да шапіка «Саюздруку». Са спадзяваньнем я разгортваў чарговы нумар газэты, але штораз мяне чакала расчараваньне. Яны друкавалі бляклыя, нецікавыя тэксты, у якіх не было ні сьвежага погляду, ні адзінай арыгінальнай думкі, ні гумару, нічога. Яны друкавалі каго хочаш, толькі не мяне.

Але прычакаў і я, нарэшце, той шчасьлівы момант, што бывае ў жыцьці кожнага аўтара. І ўбачыў свой тэкст у надрукаваным выглядзе. А неўзабаве атрымаў і нечаканы чытацкі водгук. Мяне настойліва вышукваў мой першы чытач. Дакладней, чытачка. Яна, як мне перадалі, некалькі разоў тэлефанавала ў рэдакцыю й чакала сустрэчы са мной.

Якое ж мяне ўзяло зьдзіўленьне, калі мая чытачка матэрыялізавалася ў выглядзе шыкоўнай дзяўчыны. Пухлыя вусны на амаль дзіцячым твары, доўгія тонкія пальцы… Пах дарагой парфумы казытаў мой нос. Больш за тое, дзяўчына прыйшла з канкрэтным намерам пазнаёміцца з аўтарам непасрэдна. З гэтай мэтай у моднай сумачцы быў прызапашаны пачак прэзэрватываў. Прыгажунька зьяжджала з бацькамі на сталае жыцьцё ў Штаты й таму прысьпешвала падзеі.

Магічная сіла друкаванага слова вельмі ўзрушыла мяне. Апрытомнеўшы, я пачаў тэлефанаваць знаёмым пісьменьнікам і задаваць пытаньне: ці прыходзілі да іх дзяўчаты пасьля першага апавяданьня? Раману?

Не прыходзілі. Ні пасьля першага апавяданьня, ні пасьля першага й наступных раманаў.

Я запытаўся ў старога прыяцеля, вёрткага драмадзела (яго п’есы ішлі адначасова ў некалькіх тэатрах, і афішы віселі на галоўным праспэкце). У адказ ён аблаяў мяне.

Пераканаўшыся ва ўласнай пісьменьніцкай значнасьці й нават пакаштаваўшы на адзін зуб пірага прызнаньня, я, натуральна, зусім закінуў усялякія літаратурныя спробы й болей ужо не дакранаўся да пяра.

Апошні раз сваё пытаньне я задаў знаёмаму літаратару з Варшавы, аўтару дзесяці раманаў

фэнтэзі. «Не, не прыходзілі, – пахітаў ён галавой. – Толькі аднойчы, пасьля перакладу на расейскую мову, прыехаў нейкі мужык з Саратава… Але гэта зусім ня тое, што вы падумалі, – ніякавата дадаў ён».

Але ўсё ж час ад часу мяне апаноўваюць сумневы: ці пісьменьнік я?

Тады я хапаю асадку й пачынаю ліхаманкава пісаць.

І вось што з гэтага выходзіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць