Грамадства

У Віцебску забаранілі імпрэзу да 27 ліпеня

Абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову ў адказ на заяву пра правядзеньне сьвяточнага сходу да Дня абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Паводле старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, заява была пададзена ў Віцебскі гарвыканкам. Але адмова прыйшла з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, на тэрыторыі якога разьмешчаны Парк культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дзе плянавалася правесьці імпрэзу.

Гэтае месца — адно з трох вызначаных у горадзе для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Тым ня менш, партыйцам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што да заявы не былі прыкладзеныя дамовы на аказаньне мэдычных і камунальных паслугаў, а таксама на забесьпячэньне аховы правапарадку супрацоўнікамі міліцыі.

Спадар Смолікаў кажа, што будзе аспрэчваць адмову, бо лічыць яе беспадстаўнай. Перадусім таму, што дамовы на абслугоўваньне зь нейкімі структурамі мэтазгодна заключаць толькі тады, калі будзе дазвол на правядзеньне самой імпрэзы ў пэўны час і ў пэўным месцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?1

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі10

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?1

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць