Грамадства22

«Нашай Ніве» адмовілі ў залі

2 кастрычніка а 12-й у рэдакцыю газэты «Наша Ніва» затэлефанаваў дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч і паведаміў, што ня можа даць вялікай залі Дому літаратара 5 кастрычніка для правядзеньня вечарыны беларускай паэзіі і прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік». З гэтага мела пачацца адзначэньне 100-годзьдзя газэты ў Беларусі.

2 кастрычніка а 12-й у рэдакцыю газэты «Наша Ніва» затэлефанаваў дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч. Ён паведаміў, што, насуперак папярэдняй дамоўленасьці, ня можа даць вялікай залі Дому літаратара 5 кастрычніка а 19-й для правядзеньня вечарыны беларускай паэзіі і прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік». Ч.Праваловіч матываваў адмову тым, што там мае быць вячэрні спэктакль Тэатру беларускай драматургіі. Аднак у згаданым тэатры карэспандэнту «НН» паведамілі, што акурат 5 кастрычніка спэктаклю ў Доме літаратара няма.

Гэтай вечарынай у Менску мелася распачацца сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею «Нашай Нівы». Пра новае месца і час вечарыны з удзелам герояў кніжкі А.Фядуты – Рыгора Барадуліна, Леры Сом, Міхася Скоблы, Юркі Голуба, Юр’я Пацюпы, Джэці, Людкі Сільновай, Алеся Бадака, Галіны Дубянецкай, Віктара Шніпа, Ірыны Багдановіч, Глеба Лабадзенкі – чытайце на нашым сайце пазьней.

Імпрэзы да стогадовага юбілею «Нашай Нівы» ўжо прайшлі ў Бэрліне. У Літве юбілей будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні. Рашэньне пра гэта прыняў Урад Літоўскай Рэспублікі. А вось для цяперашняе беларускае адміністрацыі 100-годзьдзе "Нашай Нівы", відаць, непажаданае. Што толькі пацьвярджае, што курс на дыскрымінацыю беларускай культуры застаецца нязьменным.

Каментары2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць