Здарэнні

«Сам лёг на падлогу і склаў рукі за спінай»

Абрабаванне банку «Мінск-Масква» на вуліцы Лабанка, 22 скончылася няўдачай для злачынцы.

Абрабаванне банку «Мінск-Масква» на вуліцы Лабанка, 22 скончылася няўдачай для злачынцы.
Ён схаваўся ў памяшканні банку і дачакаўся 17-й гадзіны, пакуль тры касіркі не закрылі аддзяленне, а пасля напаў на іх. Дзвюх касірак ён закрыў у банкаўскай прыбіральні, але ім удалося звязацца з дзяжурным пультам. Міліцыя прыбыла літаральна праз хвіліну, і рабаўнік, які зразумеў, што іншага выйсця ў яго няма, здаўся сам. Па словах аператыўнікаў, ён паклаў грошы назад у сейф, і сам лёг на падлогу, склаўшы рукі за спінай. Маску і пальчаткі ён зняў.
Няўдалая здабыча рабаўніка павінна была скласці 650 мільёнаў беларускіх рублёў, 37 тысяч даляраў, 29 тысяч еўра і 750 тысяч расійскіх рублёў.
Пра самога злачынцу вядома, што ён беспрацоўны і несудзімы, пражываў недалёка ад банку і выбраў менавіта гэты банк, бо ў ім адсутнічае сістэма відэаназірання. На сябе ён апрануў джынсы і кашулю, а пад іх майку і шорты — калі б ягоны план здзейсніўся, апазнаць яго на вуліцы было б немагчыма.

Супрацоўнікі банку адмаўляюцца каментаваць здарэнне — звязацца з пацярпелымі касіркамі таксама немагчыма, вядома толькі тое, што адна з іх цяжарная, і пасля перанесенага шоку была адпраўлена ў радзільню. Як паведаміў нам кіраўнік групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартаменту аховы МУС Аляксандр Герасімаў, у Беларусі праверана на прадмет сістэмы аховы 790 пунктаў абмену, праверку прайшлі ўсе — праца ніводнага пункту не прыпынена. Але ў 30 працэнтах пунктаў абмену адсутнічае відэаназіранне, 21 працэнт не здаецца на ахову падчас перапынкаў, а ў 20 працэнтах няма «трывожных» кнопак. Таксама трэба зазначыць, што такі выпадак для Беларусі — рэдкасць. Часцей за ўсё рабуюць банкаматы, а летась быў усплёск абрабаванняў абменных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

«У дзень на ежу трацім 30—40 BYN». Як жыве ў Беларусі сям'я з даходам 3 000 BYN3

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў5

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку4

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове5

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць