Вучэнні пройдуць сёння ў Гродне, Лідзе і Вялікай Бераставіцы. Могуць быць чутныя выбухі.
Сёння ў Гродне, Лідзе і Вялікай Бераставіцы адбудуцца комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах, паведамляе прэс-служба МУС.
У Гродне мерапрыемствы пройдуць на аб'екце па вуліцы Чырвонаармейскай, у Лідзе — па вуліцы Лётнай, у Вялікай Бераставіцы — на паўночным уездзе ў гарадскі пасёлак.
У сувязі з гэтым на названых участках часова будзе абмяжоўвацца рух усіх відаў транспарту.
У міліцыі заклікаюць, каб пазбегнуць затораў, кіроўцам рэкамендуюць загадзя планаваць маршрут руху і выбіраць альтэрнатыўныя шляхі.
Зазначаецца, што паблізу названых месцаў могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў, таму хвалявацца не варта.
Каментары
разганяць пратэстуючых, а ці будуць яны гатавацца пакавацца у чорныя мяхі? :D