Улада4141

Саннікаў: Мілінкевіч даўно не ўздымае пытанняў правоў чалавека

Чаму пад зваротамі апазіцыі да Рады бяспекі ААН і Еўрапарламенту няма подпісаў Мілінкевіча і Казуліна?

На мінулым тыдні прадстаўнікі беларускай апазіцыі звярнуліся ў Раду бяспекі ААН з просьбай пачаць міжнароднай расследаванне па фактах знікнення вядомых у Беларусі людзей.

Цяпер рыхтуецца новы зварот у Еўрапарламент, каб была прынятая нейкая рэзалюцыя па гэтай праблеме.

Але сярод абодвух зваротаў адсутнічае прозвішча экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта, лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Як можна гэта растлумачыць?

«Мілінкевічу проста ніхто не прапанаваў падпісаць», — адказалі нам у Руху за Свабоду. І звярнулі ўвагу, што пад дакументам няма і подпіса іншага найвядомейшага лідэра апазіцыі Аляксандра Казуліна. «Гэта выглядае на спробу навыперадкі атрымаць піяр-эфект, чым рэальна паспрабаваць узняць пытанне»,
— дадаў наш суразмоўца.

Хто ж збіраў подпісы пад зваротам? Першым тэкст апублікаваў сайт кампаніі «Еўрапейская Беларусь», каардынуе якую Андрэй Саннікаў.

«Мілінкевіч даўно не ўздымае пытанняў правоў чалавека, палітвязняў. Таму мы нават не прапаноўвалі яму падпісаць. Хацеў бы далучыцца — далучыўся», — кажа каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

«Пасля таго, як Мілінкевіч зняў свой подпіс з менш жорсткай пражскай дамовы падчас саміту «Усходняга партнёрства», то які сэнс прапаноўваць зараз», — кажа Станіслаў Шушкевіч.

«Гэта не тая справа, дзе хтосьці камусьці павінен тэлефанаваць», — прыводзіць свой асабісты прыклад Уладзімір Някляеў, які сам далучыўся да гэтага звароту.

Анатоль Лябедзька зазначыў, што зварот у Еўрапарламент таксама адмовіліся падпісаць Юрась Губарэвіч і Алесь Міхалевіч. «Зрэшты, не адмаўляю, што яны маглі не пабачыць, ці не пачуць», — зазначае Лябедзька.

«Шмат у нас праблем са зрокам і слыхам», — парыраваў Някляеў.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць