Меркаванні77

Як беларускія СМІ адрэагавалі на фільм «Хросны бацька — 3»

«Народная Воля», «БелГазета», «Камсамольская праўда», «Беларускія навіны» і маўчанне афіцыйных СМІ.

«Народная воля»

За некалькі дзён да выхаду фільма, на сайце газеты быў змешчаны анонс, а пасля выхаду, рэдакцыя перадрукавала міні-апытанне радыё «Свабода» наконт праблем, што былі закрануты ў фільме. У якасці экспертаў выступілі Леанід Злотнікаў, Анатоль Лябедзька і Уладзімір Някляеў. Невялікім дадаткам да матэрыялу стала пытанне аднаго з чытачоў, ці будзе фільм выдадзены кампаніяй «За свабоду». Цяпер жа на сайце змешчана відэа фільма, а таксама анатацыя да яго — крыніцай служыць сайт «Нашай Нівы». У прынцыпе, «Народная Воля» на старонках сайта размяшчае матэрыялы пра серыял «Хросны бацька», але збольшага гэта перадрукаваныя артыкулы і каментары, аўтарскіх матэрыялаў пра трэцюю — самую скандальную частку, напісана так і не было.

«БелГазета»

Цікавасць у «БелГазеты» выклікаў першы «Хросны бацька», пра якога быў напісаны вялікі аналітычны артыкул. Яго аўтар — Віктар Марціновіч — піша пра крыніцы, з якіх людзі даведваюцца пра фільм, узгадвае тую самую акцыю БРСМ, якая і на погляд «БелГазеты» дадала цікавасці да фільму, хаця, зразумела, гэта не было мэтай арганізатараў. Узгадваецца і выпуск «НН», што не дайшоў да шапікаў. Тут аўтар зазначае, што беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб зацікавіць беларусаў праглядам фільму. Сканчваецца артыкул развагамі аўтара на тэму далейшых паводзін Расіі ў дачыненні да беларускіх выбараў. Апошняя фраза гучыць амаль панічна: «Адзіная розніца паміж Украінай, Грузіяй і Беларуссю — у тым, што за Украінай і Грузіяй у іх супрацьстаянні з Расіяй стаяць ЗША і Еўразвяз, а за намі — нікога, наогул нікога! Толькі мы самі! Ці выстаім?» Больш ні пра адну серыю «Бацькі» у газеце падрабязных матэрыялаў не было.

«Камсамольская праўда»

У «Камсамолцы» не вельмі актыўна, але ўсё ж такі каментуецца кожная новая серыя і не адзін раз — як і на сайце газеты, так і ў блогах. Адзінае, што пра трэцюю частку пакуль што нічога не напісана, але ўсё сведчыць пра тое, што інфармацыя ў хуткім часе з’явіцца. Матэрыялы пра фільмы адносна невялікія. Пра першую частку фільма дык увогуле быў разгорнуты матэрыял — «Кіно і Бацька», але «Камсамолка» не бярэцца разглядаць асобным аналітычным матэрыялам кожны наступны выпуск — бо першая частка, насамрэч, была нечым новым, а калі «Бацьку» паставілі на колы серыялу, «Камсамолка» часткова страціла цікавасць да яго.

«Беларускія навіны»

Партал naviny.by адгукнуўся на фільм артыкулам Аляксандра Класкоўскага «Масква закусіла вусны» і абяцае павышэнне градуса інфармацыйнай вайны пры набліжэнні да прэзідэнцкіх выбараў. Ізноў жа ўзгадваецца статыстыка, паводле якой, фільм «Хросны бацька» паглядзеў кожны сёмы грамадзянін Беларусі. У якасці экспертаў, якія каментуюць змест фільму, прысутнічаюць аналітык-міжнароднік Андрэй Фёдараў, Алесь Лагвінец і Уладзімір Някляеў.

Артыкул «Навінаў» не столькі засяроджваецца на фільме, колькі на пытанні хто пераможа ў інфармацыйнай вайне, і ці магчымы кіргізскі сцэнар у Беларусі. На абодва пытанні адказ хутчэй адмоўны — Беларусь усё ж больш самадастатковая краіна чым Кіргізія.

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў таксама адгукнуўся на серыял калонкай на «Навінах». У прыватнасці ў ягоным артыкуле «„Гандураскі серыял“: як правільна глядзець „Хроснага бацьку-3“» праходзіць думка: «Тыя, хто безадказна спрабуе скарыстаць расійскі чыннік у якасці зброі дзеля палітычнай барацьбы ўнутры Беларусі на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, самі робяцца памагатымі расійскага імперыялізму».

Афіцыйныя СМІ

Афіцыйнай рэакцыі на выхад трэцяй часткі серыяла — ігнараванне ў гэтым выпадку, бадай што лепшы сродак не рабіць дадатковай папулярнасці фільму, які ляжыць у адкрытым доступе ў Інтэрнэце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць