Эканоміка

Бюджэт прынялі ў першым чытанні

Пазачарговая, пятая, сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 7 верасня прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год». У другім чытанні закон плануецца разгледзець падчас другога пасяджэння сесіі 14 верасня.

Напярэдадні праект асноўнага фінансавага дакумента краіны на наступны год прадставіў на пашыраным пасяджэнні камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. «У гэтым годзе мы выходзім на дакрызісныя тэмпы развіцця бюджэтнага сектара», — заявіў ён.

Даходы кансалідаванага бюджэту краіны запланаваны ў памеры 54,5 трлн. рублёў, што складае 118,1% да ацэнкі даходаў бюджэту гэтага года.

Структура даходаў бюджэту не зведала змяненняў: 35% прыходзіцца на ПДК, 10% — на падатак на прыбытак, 13% — даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, прыкладна 10% — акцызы.

Расходы бюджэту плануюцца на ўзроўні 60,5 трлн. рублёў.

Як паведаміў Харкавец, расходы новага бюджэту сфарміраваны з улікам такога прыярытэту, як рост даходаў насельніцтва, занятага ў бюджэтным сектары. «Закладзеныя сродкі дазваляюць гарантаваць рост сярэднемесячнай заработнай платы, стыпендый, іншых выплат у параўнанні з бягучым годам на 35%», — сказаў ён.

Базавыя галіны сацыяльнай сферы — ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная палітыка — забяспечаны бюджэтнымі асігнаваннямі з ростам да ацэнкі бягучага года адпаведна на 36, 45 і 35%.

У цэлым расходы на нацыянальную эканоміку краіны запланаваны ў памеры 7,2 трлн. рублёў.

Дэфіцыт бюджэту на 2011 год складзе 6 трлн. рублёў, ці 3% да ВУП.

Нагадаем, пазачарговая сесія была склікана па прапанове дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Як заявіў 30 чэрвеня падчас апошняга дня вясновай сесіі кіраўнік парламенцкай камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў, разгляд пытанняў аб бюджэце і кодэксах «дасць магчымасць арганізацыям і людзям падрыхтавацца да ўваходжання ў дзеянне гэтых нарматыўна-прававых актаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць