Спорт11

Хакейнае «Дынама» атрымала другую перамогу запар

У панядзелак у Новакузнецку падапечныя Марэка Сікоры перайгралі «Металург» з лікам 5:2.

У панядзелак у Новакузнецку падапечныя Марэка Сікоры перайгралі «Металург» з лікам 5:2.

Склад «Дынама»: Мезін, Падградскі — Мойжыш, М.Спірыдонаў — Штумпел (капітан) — Глазачаў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Неміроўскі; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў — С.Варламаў — Д.Качаткоў.

Лік па перыядах: 1:0, 1:2, 0:3.

Шайбы: 1:0 — Улкер (Р. Папоў, 6:51); — 1:1 (Мялешка, Падградскі, 22:01), 1:2 Глазачаў (М. Спірыдонаў, Штумпел, 23:17), 2:2 — Хасаншын (Дудараў, 37:19), 2:3 — Плат (Д.Корабаў, 45.27). 2:4 — Дзямагін (46:12), 2:5 Дзямагін (А. Стась, 59:54).

Мінчукі першымі прапусцілі, зраўнялі лік, выйшлі наперад, потым зноў прапусцілі — 2:2. Ну, а потым лёс гульні вырашылі шайбы Джэфа Плата і Сяргея Дзямагіна. А на апошняй хвіліне сустрэчы Дзямагін аформіў дубль.

Нагадаем, што ў суботу, 11 верасня, «Дынама» ў Мінску перайграла яраслаўскі «Лакаматыў» з лікам 3:0, а ў самым першым матчы ў сёлетнім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі саступіла на «Мінск-Арэне» ніжагародскаму «Тарпеда» — 1:3.

З 6 баламі пасля трох гульняў (розніца шайбаў 9 - 5) клуб узначаліў дывізіён Тарасава і Заходнюю канферэнцыю.

У сераду, 15 верасня, «Дынама» згуляе ў гасцях супраць клуба «Сібір», а 17 верасня — у Хабараўску — з «Амурам».

Затым беларускі клуб правядзе тры матчы ў Мінску:

З мінулагоднім уладальнікам Кубка Гагарына «Ак Барсам» (21 верасня, 19:00), з «Нафтахімікам» — 23 верасня (19:00), «Аўтамабілістам» — 25 верасня (субота, 17:00).

Матчы праходзяць у «Мінск-Арэне».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?21

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі9

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя25

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?21

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць