Спорт

ХК «Дынама-Мінск» атрымаў першую перамогу ў сёлетнім чэмпіянаце КХЛ

11 верасня ў Мінск-Арэне дынамаўцы атрымалі перамогу над яраслаўскім «Лакаматывам» — 3:0 (0:0, 0:0, 3:0).

Усе тры шайбы былі закінутыя ў апошнім перыядзе. Напачатку вызначыўся Аляксандр Кулакоў (41:19, асістэнт — Дэвід Неміроўскі, у большасці), потым пасля выдатнага праходу Дэвіда Неміроўскі шайбу закінуў Максім Спірыдонаў (55:45). За некалькі хвілін да канца перыяду яраслаўцы знялі варатара — і атрымалі трэцюю шайбу ў пустыя вароты (Кулакоў, 58:01, асістэнт Сяргей Варламаў).

Вароты «Дынама» бараніў Андрэй Мезін, і такім чынам гэта ягоны першы матч на нуль у сёлетнім чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (летась у Мезіна такіх гульняў не было). А «Дынама», нагадаем, у першым матчы прайграла дома ніжагародскаму «Тарпеда» — 1:3.

Цяпер «Дынама» правядзе тры гульні на выездзе:

у панядзелак, 13 верасня супраць навакузнецкага «Металурга», 15 верасня — супраць «Сібіры» (Новасібірск), 17 верасня — супраць «Амура» (Хабараўск),

потым будзе тры матчы ў Мінску: «Ак Барс» (21 верасня), «Нафтахімік» (23 верасня), «Аўтамабіліст» (25 верасня).

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць