Грамадства

Пабачыў свет юрыдычны дапаможнік «Хатні адвакат»

Зборнік складзены юрыстамі арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву». Больш падрабязна пра кнігу распавёў адзін з яе стваральнікаў, кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Волчак.

— Па сутнасці гэта перавыданне аналагічнай кнігі, якая выйшла некалькі гадоў таму і аказалася вельмі запатрабаванай, — гаворыць Алег Канстанцінавіч. — У «Хатнім адвакаце» сабраны адказы на самыя разнастайныя і распаўсюджаныя юрыдычныя пытанні: як правільна аформіць продаж кватэры, уступіць у права на спадчыну і г.д. На вялікі жаль, многія людзі ў Беларусі юрыдычна непісьменныя, сутыкаючыся з нейкай праблемай, яны не ведаюць, з чаго пачаць, з якога боку да яе падступіцца. Незалежныя юрысты і праваабаронцы не ў сілах асабіста дапамагчы кожнаму. «Хатні адвакат» стаў свайго роду юрыдычным дапаможнікам.

Большая частка паўтаратысячнага накладу «Хатняга адваката» будзе накіравана праваабаронцам у розныя рэгіёны Беларусі, бо юрыдычная пісьменнасць людзей у рэгіёнах меншая, чым у сталічных жыхароў. Кніга будзе распаўсюджвацца абсалютна бясплатна ўсім жадаючым.

Частка накладу таксама будзе знаходзіцца і ў рэдакцыі «Народнай Волі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць