Літаратура22

«Калевала» і Кавалёва

Выбраныя месцы фінскага народнага эпасу «Калевалы» ў перакладзе Якуба Лапаткі можна прачытаць у літаратурным альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус-2010».

«Калевала» — фінскі народны эпас, запісаны і дапрацаваны Эліясам Лёнрутам (1802-1884). Калі героямі славутых эпічных твораў аб Роландзе, Нібэлунгах, рыцарах караля Арута з’яўляюцца манархі, герцагі, дык дзейныя асобы «Калевалы» — звычайны вясковы люд. Аднак кніга нагэтулькі прыпала да душы фінскаму народу, аж дзень здачы «Калевалы» ў друк зрабіўся нацыянальным святам. Над аб’ёмным перакладам спадар Лапатка працаваў два з паловай гады, і першая порцыя рун (раздзелаў) ужо друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў».

У «Беларусе-2010» можна будзе прачытаць урыўкі з 33-ай, 37-ай, 47-ай і 48-ай руны разам з каментарамі перакладніка.

Чытаць яшчэ:

урыўкі «Калевалы» ў «Дзеяслове».

Акрамя «Калевалы» ў альманаху «Беларус-2010» можна будзе прачытаць казкі віленчука Алега Мінкіна, нізкі вершаў пражаніна Макса Шчура і іст-брансуікаўца Сяржука Сокалава-Воюша, а таксама эсэ таронтаўкі Віялеты Кавалёвай «Апалогія капіталізму, альбо Прадмова да недапісанай кнігі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць