Грамадства

На наступным тыдні ў Мінску пачнецца бясплатная вакцынацыя супраць грыпу

Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка на брыфінгу 21 верасня.

Паводле яе слоў, імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і гарадскога бюджэтаў будзе праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін». Як заявіла Фісенка, гэта вакцына «апошняга пакалення», якая па эфектыўнасці, бяспецы і імунагеннасці не ўступае іншым аналагічным вакцынам і ў той жа час недарагая. У свеце ўжо выкарыстана больш за 19 млн. доз «Флюваксіна».

Як паведаміла спецыяліст, вакцына ўжо паступіла ў Беларусь. Заканчваюцца яе клінічныя выпрабаванні, якія праходзяць на базе Рэспубліканскага навукова-даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Бясплатную прышчэпку павінны атрымаць каля 210 тыс. мінчан:

хворыя з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэмы; грамадзяне з групы павышанай рызыкі заразіцца грыпам, перш за ўсё медыкі, і г.д. Акрамя таго, бясплатная імунізацыя будзе прапанавана дзецям, паколькі менавіта сярод іх фарміруецца магутная крыніца інфекцый.

Спецыяліст адзначыла, што сёлета ў сталіцы дастаткова рана — з першага тыдня верасня — пачалася сезонная кампанія па імунізацыі за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый. У Мінску прышчэпку атрымалі 3,5 тыс. чалавек. Каля 1.300 кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў выказалі гатоўнасць выдзеліць фінансавыя сродкі для правядзення такой імунізацыі. Мяркуецца, што за кошт сродкаў арганізацый і асабістых сродкаў будзе прышчэплена каля 140 тыс. мінчан.

Як паведаміла Фісенка, на платнай аснове ў Мінску даступныя прышчэпкі рознымі вакцынамі:

«Грыпола Плюс» (Расія), «Ваксігрып» (Францыя), «Флюваксін» (Кітай) і інш. Кошт вакцынацыі вагаецца ад 23 да 60 тыс. рублёў у залежнасці ад віду лячэбнай установы, вакцыны, кваліфікацыі ўрачоў, якія аказваюць абавязковыя перад прышчэпкай кансультацыі.

За кош фінансавання з усіх крыніц сёлета плануецца прышчапіць каля 20% насельніцтва Мінска — 370 тыс. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць