Улада1414

Зарэгістравалі ўсіх, апроч санітаркі

Пытанні таксама выклікала рэгістрацыя Лукашэнкі, Гайдукевіча і Някляева.

Пытанні таксама выклікала рэгістрацыя Лукашэнкі, Гайдукевіча і Някляева.

27 верасня Цэнтрвыбаркам разглядаў заявы кандыдатаў у прэзідэнты па рэгістрацыі іх ініцыятыўных групаў. Агулам ведамства Ярмошынай атрымала 19 заяваў.

Абсалютная большасць несла дакументы ў апошнія дні. Папярэдне была зарэгістраваная ініцыятыўная група толькі эканаміста Віктара Цярэшчанкі.

Ад пачатку было зразумела, што двое кандыдатаў неабходныя нормы не выканалі. Беспрацоўны Дабратвор падаў ініцыятыўную групу з аднаго сябе, пры мінімуме ў сто чалавек. Пры гэтым хлопец яшчэ і маладзейшы за «прэзідэнцкі ўзрост».

Другой незарэгістраванай стала санітарка Старыкава. У яе групу ўвайшло толькі 30 чалавек. Так прэзідэнцкая кампанія пазбавілася адзінай жанчыны.

Што да астатніх кандыдатаў, то пытанні ўзніклі па трох — Аляксандру Лукашэнку, Сяргею Гайдукевічу і Уладзіміру Някляеву.

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі падаў у ЦВК заяву, у якой прасіў не рэгістраваць групы Лукашэнкі, бо той асабіста не падаваў сваіх дакументаў.

Ярмошына патлумачыла, што дакументы можа перадаваць і давераная асоба, то бок Аляксандр Радзькоў.

У прыклад яна прывяла прэзідэнцкія выбары 2006‑га году. Тады кандыдат Сяргеем Скрабцом не мог персанальна перадаць дакументы, бо знаходзіўся ў следчым ізалятары. Такім чынам кіраўніца Цэнтрвыбаркаму параўнала Лукашэнку са зняволеным.

Правальскі, у сваю чаргу, заявіў, што ў адну з выбарчых кампаніяў яго не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, бо ён не прысутнічаў па паседжанні выбарчай камісіі, калі тая разглядала ягоныя дакументы.

«Выходзіць, для адных закон ёсць, а для другіх — няма», — падсумаваў Правальскі.

Гэтыя словы прысутныя ў зале сустрэлі апладысментамі.

Што да Гайдукевіча, то ў ягоным вялізным спісе выявіліся «мёртвыя душы». Сваё прозвішча там знайшоў нават адзін з сяброў ЦВК, які пра тое ні сном ні духам.

Яшчэ ў Гайдукевіча знайшлі ў спісах 30 арабскіх прозвішчаў. Двое сяброў ЦВК былі супраць рэгістрацыі кандыдата, але абсалютная большасць выказалася «за».

«Што за выбары без Гайдукевіча?» — абсёк сваіх калег сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Што датычыць Някляева, то тут камісію цікавілі гады праведзеныя паэтам за мяжой. Што гэта? Творчая камандзіроўка, ці эміграцыя? Сышліся на першым варыянце.

Лазавік таксама мелькам узгадаў заяву «Зялёных», якія прасілі не рэгістраваць Някляева, бо той забіў котку.

Такім чынам, на этап збору подпісаў выходзяць 17 кандыдатаў. Подпісы пачнуць збіраць ужо на гэтым тыдні.

Каментары14

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць