Улада11

Для ЕС важна, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі справядлівымі

Для Еўрасаюза важна, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі, заявіў 28 верасня часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

«Што да выбарчай кампаніі, то тут мы не можам сказаць шмат, бо гэта ўнутраная справа Беларусі — правядзенне выбараў. Для нас важна, каб выбары прайшлі сумленна і справядліва, каб працэс арганізацыі выбараў быў празрыстым. Цяпер мы праводзім абмеркаванне, што менавіта важна для нас у правядзенні выбараў. Гэта датычыцца галасавання, назірання, доступу да СМІ кандыдатаў, свабоды сходаў — гэта тыя самыя найважнейшыя элементы. Мы рады таму, што Беларусь запрасіла міжнародных назіральнікаў», — пракаментаваў Хольцапфель.

З нагоды магчымай адмены санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў часовы павераны адзначыў, што цяпер ідзе працэс абмеркавання, унутраных узгадненняў, і рашэнне па дадзеным пытанні будзе прымацца ў канцы кастрычніка.

Жан-Эрык Хольцапфель 28 верасня браў удзел у адкрыцці цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання ў Хойніках. У рамках сумеснага праекта ЕС і ПРААН для цэнтра была закуплена мэбля, камп’ютар, спецыяльнае абсталяванне, якое спрыяе развіццю дзяцей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць