Культура22

У Івянцы ўпершыню пройдзе рэгіянальны творчы кірмаш

У Івянцы (Валожынскі раён) 16 кастрычніка ўпершыню пройдзе рэгіянальны творчы кірмаш (Івянецкі творчы кірмаш). Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць СП «Івкон ААТ», Івянецкі музей традыцыйнай культуры і аддзел культуры Валожынскага райвыканкама.

Як паведаміла вядучы спецыяліст па этнаграфіі прадпрыемства «Івкон» Антаніна Хатэнка, творчы форум пачнецца з асвячэння капліцы Божай міласэрнасці.

У рамках свята пройдуць кірмашы ідэй і рацыяналізатарскіх вынаходніцтваў, кулінарнага майстэрства — сучаснага і старажытнага, выступленні на музычных інструментах і прадметах побыту. Будуць прадстаўлены работы майстроў традыцыйнага мастацтва — вырабы з гліны, саломкі і лазы, жалеза і дрэва.

Пройдзе конкурс на стварэнне фрэсак аб Івянцы і яго наваколлі, дэманстрацыя цырульніцкага і стылістычнага майстэрства, прэзентацыя кулінарна-даследчага праекта «Наша страва» Алеся Белага, дэгустацыя цукерак мясцовай вытворчасці.

Ініцыятарам правядзення творчага кірмашу выступае кампанія «Івкон». Як заяўляюць арганізатары, мэта мерапрыемства — даць магчымасць яго ўдзельнікам паказаць свае зольнасці і таленты, а таксама прапанаваць гасцям кірмашу сваю прадукцыю.

Арганізатары таксама ставяць на мэце прыцягнуць пакупніка традыцыйных і сучасных прадметаў прыкладной творчасці — ад вырабаў з гліны, лазы і дрэва да мастацкіх вынаходніцтваў.

«Традыцыйны кірмаш на землях старой Літвы меў свае непаўторныя рысы, асабліва восенню, бліжэй да свята Усіх Святых, таму на свяце прагучаць і малітвы, і песні, адбудуцца конкурсы і розыгрышы. Ёсць умова — на кірмашы ўсе зарабляюць сваімі здольнасцямі, а не чакаюць чыёйсьці аплаты», — пракаментавала Хатэнка.

Кампанія «Івкон» была ініцыятарам і арганізатарам правядзення ў Івянцы першага ў Беларусі цукерачнага свята (Цукерачны фэст), праграма якога была звязана з сярэдневяковымі беларускімі традыцыямі, а таксама са старажытнымі паданнямі аб заснаванні мястэчка Івянец.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

Франак Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе. Мы не ўмеем прадаваць поспехі71

На вуліцы Максіма Танка ў Мінску загарэлася кватэра — мужчына загінуў, жанчыну выратавалі

«З першай зарплаты ў НХЛ, магчыма, куплю машыну». Інтэрв'ю з самым перспектыўным хакеістам Беларусі Віталем Пінчуком4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць