Меркаванні99

Рэдактар «Советской Белоруссии» крытыкуе дзяржаўнае тэлебачанне

і хваліць удзельнікаў «Пражэктарпэрысхілтан». А заадно ускладае надзею на новыя праекты АНТ і СТБ.

і хваліць удзельнікаў «Пражэктарпэрысхілтан». А заадно ускладае надзею на новыя праекты АНТ і СТБ.

У суботнім выпуску «СБ» на першай паласе быў надрукаваны артыкул галоўнага рэдактара выдання Паўла Якубовіча «Эфірныя стварэнні». «Дзве траціны тэлежурналістаў, што працуюць у кадры, ствараюць устойлівае ўражанне інкубатара. Часам думаеш: ці не тата Карла долатам і рубанкам стварыў іх канвеерным метадам? Спрабуючы разгадаць гэты феномен, дапускаю, што, можа быць, гэта наступства масавага ўскладнення якойсьці тайнай пандэміі безгустоўшчыны? Можа, ім падаецца, што гэта надзвычай кінематаграфічна: рабіць вялікія вочы, узбуджана лапатаць на бягу і нібы лялька ўверх-уніз махаць абедзвюма рукамі?» — піша Павел Якубовіч.

«Сумна і трошку смешна глядзець на кланаваных хлопчыкаў і дзяўчатак, што бліскаюць манерамі танцораў танга і афрыканскай жэстыкуляцыяй. Пры чым усё адно — што ў вясёлым рэпартажы з радзільні, што ў сумным каментары на пахавальную тэму. Інфармацыйная нагода тут глыбока другасны»,
— крытыкуе манеру айчынных тэлежурналістаў трымацца ў кадры рэдактар «СБ» і пераходзіць да моўнай культуры беларускага ТБ. — «У пяшчотным клопаце пра тэлеспажыўца да ўбогай пласцінкі дадаецца яшчэ больш убогі гукавы шэраг».

Пакрытыкаваўшы, Павел Якубовіч кажа «хопіць пра сумнае», і з аптымізмам распавядае пра новыя праекты на тэлеканалах АНТ («Кухня») і СТВ («5 хвілін з...»). Пры гэтым галоўны рэдактар кажа пра праблему наяўнасці людзей, здольных «уцямна жартаваць перад камерай».

«Нават на гіганцкай медыяпрасторы Расіі можна па пальцах адной рукі пералічыць дасціпных тэлелюдзей (Марцірасян, Светлакоў, Цэкала, Ургант (аўтары і ўдзельнікі папулярнай расійскай сатырычнай перадачы «Пражэктарпэрысхілтан», выпускі якой, прысвечаныя Аляксандру Лукашэнку, неаднаразова цэнзураваліся ў Беларусі — nn.by), Лёнечка Якубовіч, Галкін — можаце кагосьці дадаць самастойна), то зразумела, з якім дэфіцытам вясёлых і кемлівых сутыкнулася ОНТ».

Далей Павел Якубовіч разважае на тэму палітычных жартаў. «Увогуле кажучы, смеючыся расставацца з мінулым — задача страшэнна цяжкая, добра ведаю гэта ад часоў кіраўніцтва «Пятніцай» у легендарным «Знамени юности» 80-х гадоў.

Парадаксальна, але жартаваць на палітычныя тэмы з тых часоў стала зусім не камфортней. Ня гледзячы на змену эпохаў, людзей з пільнымі вачыма гатовых у выпадку чаго адразу ж стукаць ва ўсе «інстанцыі», менш не робіцца, і жартаўнікі лічаць за лепшае не высоўвацца.
Застаецца суцэльны Петрасян, ды яшчэ Задорнаў, які вастрасловіць у асноўным пра злыя прошукі ЗША... Але вось АНТ паспрабавала пажартаваць на актуальную выбарчую тэму — і нядрэнна атрымалася. Паглядзім, што будзе далей».

Каментары9

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць