Улада

За Кастусёва сабрана больш за 27 тысяч подпісаў

За прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва сабрана больш за 27 тысяч подпісаў. Аб гэтым заявіў патэнцыяльны кандыдат у прэзідэнты 7 кастрычніка ў Мінску на сходзе мінскай кааліцыі дэмакратычных сіл.

Кастусёў выказаў упэўненасць, што ініцыятыўная група збярэ больш за 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. «Збор подпісаў ідзе па графіку, работа ініцыятыўнай групы праходзіць паспяхова», — сказаў ён.

Разам з тым штаб Кастусёва прапрацоўвае і варыянт дзеянняў на выпадак, калі ён не будзе зарэгістраваны кандыдатам. «Мы разумеем, што не ўсё залежыць ад нас, нават калі мы збярэм 200–300 тысяч подпісаў», — падкрэсліў ён.

У выпадку нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Кастусёў мае намер «дапамагаць іншым дэмакратычным кандыдатам, для якіх незалежнасць, беларускасць, пабудова дэмакратычнага грамадства не з’яўляюцца пустым гукам». Палітык таксама адзначыў, што пасля збору подпісаў стане зразумела, хто з прэтэндэнтаў «прадстаўляе Расію».

«Мы будзем імкнуцца да таго, каб нацыянальныя дэмакратычныя сілы не выкарыстоўваліся на карысць такога кандыдата», — падкрэсліў ён.

Збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты праходзіць з 30 верасня па 29 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць