Эканоміка11

Замежныя чыпсы падаражаюць

У Беларусі чыпсы выключаны з пераліку тавараў з прымяненнем зніжанай стаўкі ПДВ. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 526 «Аб унясенні змяненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. № 287».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, змяненні ва ўказ № 287, які вызначае падаткаабкладанне харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, унесеныя ў сувязі з тым, што з 6 ліпеня 2010 года, згодна з Дагаворам аб Мытным кодэксе Мытнага саюза, тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі складаюць адзіную мытную тэрыторыю Мытнага саюза.

У адпаведнасці з новым указам прадугледжана выключэнне з пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца зніжаная стаўка падатку на дададзены кошт у памеры 10% пры іх увозе на мытную тэрыторыю Беларусі і (ці) пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны, зацверджанага ўказам № 287, бульбы, нарэзанай тонкімі лустачкамі, абсмажанай ці падсушанай, салёнай ці несалёнай, араматызаванай ці неараматызаванай, у герметычных упакоўках.

Гаворка ідзе пра бульбяныя чыпсы, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў забароненыя для дзіцячага харчавання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею7

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дом у Вільні просіць дапамогі10

Двум каталіцкім святарам не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. Без пастыраў засталіся шэсць парафій у трох раёнах8

Лукашэнка намякнуў, што ў Мінск хутка зноў прыедуць амерыканцы11

У ЗША абмяркоўваюць магчымасць адправіць у Іран спецназ для ўзяцця пад кантроль узбагачанага ўрану

Лідар венгерскай апазіцыі перасцярог Расію ад умяшання ў парламенцкія выбары2

Як захаваць букет цюльпанаў да 10 дзён. Карысныя парады

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ18

Першы тыдзень вайны ў Іране каштаваў амерыканскаму бюджэту 6 мільярдаў даляраў3

БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею7

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць