Прадпрымальнік Дзмітрый Ус: Я магу даказаць, што выбары фальсіфікуюцца
Прадпрымальнік Дзмітры Ус — не самы тыповы кандыдат на гэтых прэзідэнцкіх выбарах. Яго не аднясеш да апазіцыянераў. Але ён не вылучэнец ад улады. Гутарка з кандыдатам.
Прадпрымальнік Дзмітры Ус — не самы тыповы кандыдат на гэтых прэзідэнцкіх выбарах. Яго не аднясеш да апазіцыянераў. Ініцыятыўная група таксама зусім не маленькая (1300 чалавек). Ну і відавочна, што ён не вылучэнец ад улады.
У працоўным офісе Уса на вуліцы Наватарскай на сцяне вісяць аўтографы жыхароў мінскага мікрараёна Курасоўшчына, якія пратэставалі пасля вынікаў мясцовых выбараў.
«Наша Ніва»: Дзмітрый Іванавіч, як апынуліся ў палітыцы?
Дзмітрый Ус: З’явіўся неяк спантанна. Я быў нейкі час дэпутатам Мінскага гарсавета. Потым былі мясцовыя выбары 25 красавіка. За маё вылучэнне падпісалася 5 тысяч чалавек. А ў выніковых лічбах аказалася, што прагаласавала за мяне людзей у два разы меней, чым падпісалася. Людзі былі вельмі абураныя, бо прызначанага дэпутата яны ніколі не бачылі і не кантактавалі з ім. Мяне гэта таксама абурыла. Пасля здарэння я і паставіў сабе задачу спыніць гэтыя бясчынствы, што ідуць зверху. Я хачу, каб людзі самі абіралі дэпутатаў. Трэба зрабіць усё магчымае, каб выбары былі справядлівымі, а не такімі, як зараз.
«НН»: Лічыце, што ўжо саспелі, каб адразу пераскочыць з гарсавета ў прэзідэнты?
ДУ: Я
ўжо балатаваўся ў палату прадстаўнікоў, але мяне не зарэгістравалі. Ярмошына зняла мяне за дзень да асноўнага дня выбараў, хоць у датэрміновых удзельнічаў, за віншавальныя паштоўкі, якія я як дэпутат накіроўваў жыхарам акругі. Маўляў, датэрміновая агітацыя. Я гатовы рабіць справы. Я ведаю, што рабіць, каб у нас было дэмакратычнае грамадства. А то цяпер «Белую Русь» за бюджэтныя грошы пояць, кормяць. Настаўнікаў выпіхваюць на пікеты. Адбываецца маразм.Мы ўсе, падаткаплатнікі, плацім свае грошы, а нехта адзін выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах. Найперш патрэбнае дакладнае размежаванне ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай, судовай.
«НН»: Што ўдалося зрабіць падчас працы дэпутата?
ДУ: Я вырас у Курасоўшчыне, правёў там усё сваё маленства. Ужо нябожчык, старшыня Мінскага гарвыканкама Паўлаў прапаноўваў мне абірацца па Першамайскай акрузе, але я адмовіўся. Бо хацеў працаваць дзеля гэтых людзей. А так надаваў вялікую ўвагу капітальным рамонтам дамоў, добраўпарадкаванню тэрыторыі, дарогам.
«НН»: А чаму перасталі задавальняць улады як дэпутат?
ДУ: Напэўна, я стаў больш дапамагаць людзям, чым уладзе. Вось на мяне і ўз’еліся. Прывяду прыклад: робяць рамонт у доме на вуліцы Ландара. Раніцай прывозяць трубы, а вечарам ужо забіраюць назад. Людзі тэлефануюць мне з істэрыкай, даводзілася кантраляваць. Вось па каштарысе ёсць газавыя пліты, грошы выдзеленыя, а іх не ставяць. Уладам нявыгадна, каб дэпутат быў ад людзей, а не іхні, каб ім падпарадкоўваўся. Вось і рабілі ўсё, каб мяне прыбраць. Але калі робіш людзям дабро, то яны і адказваюць табе тым жа.
«НН»: Пастаянна былі ў кантакце з людзьмі?
ДУ: Кожны месяц два разы былі прыёмы людзей. Былі дзве ЖКГ — 23-я і 64-я. І столькі пытанняў абмяркоўвалі, пачынаючы ад тараканаў, сканчаючы асабістымі праблемамі. Трэба было, як псіхолагу, кожнага выслухаць, даць параду, дапамагчы. Я стаў дэпутатам у 28 гадоў. Перамог у першым туры кандыдата ад улады — галоўнага лекара бальніцы хуткай дапамогі Нарушэвіча.
«НН»: Ёсць спадзяванне, што можаце перамагчы на гэтых выбарах?
ДУ: Я магу даказаць, што выбары фальсіфікуюцца. Гэта мая галоўная задача — паказаць сапраўднае аблічча выбараў.
«НН»: А як зрабіць тое думаеце?
ДУ: Гэта не сакрэт. Ідзе праца з людзьмі. Складаная і сур’ёзная. Так проста яе не пакажаш. Трэба сабраць подпісы большай колькасці людзей, чым прагаласавала па афіцыйных лічбах. Гэта будзе найбольш відавочна. Людзі часам, як дзеці малыя. Вераць усяму, што кажа радыё і тэлебачанне. А яно ж не заўсёды так. Трэба неяк расплюшчыць вочы.
«НН»: Якія ў Вас эканамічныя прапановы?
ДУ: Найперш рабіць льготы для вытворцаў. І не толькі для недзяржаўных, але і для дзяржаўных. Вытворчасць павінна даваць план. З Расіяй таксама трэба вярнуць ранейшыя адносіны.
«НН»: Вы за далейшую інтэграцыю з Расіяй?
ДУ: Эканамічную — так. Але аб’ядноўвацца ў адну дзяржаву — не. Трэба аднавіць той транзіт, які мы амаль згубілі пасля таго, як Аляксандр Рыгоравіч стаў шчоўкаць нафтавымі засоўкамі. Нельга губляць даходы, якія маглі б мець.
«НН»: Як ставіцеся да прыватызацыі буйных прадпрыемстваў?
ДУ: Яны нармальна працуюць, навошта іх прыватызоўваць. Хай працуюць на карысць дзяржавы.
«НН»: А як так выйшла, што ў Вас амаль аднолькавыя ініцыятыўныя групы з Мікалаем Статкевічам?
ДУ: У нас шмат супольных знаёмых. Я быў памочнікам Георгія Таразевіча (былы старшыня Вярхоўнага Савета БССР, быў блізкі да «Народнай Грамады» Мікалая Статкевіча — «НН»). Вырашылі людзі працаваць на абодвух, нічога страшнага ў гэтым.
«НН»: Як сям’я паставілася да Вашага рашэння балатавацца?Увогуле, трэба маладых падтрымліваць. Мае людзі абышлі шмат кватэраў. Дык вось, падтрымка прэзідэнта ўсяго дзесьці 25%. Проста трэба не дапусціць фальсіфікацый на ўчастках.ДУ: Баяцца людзі. Напрыклад, што мяне заб’юць. У 2004 годзе я ляжаў два месяцы ў коме — таксічнае атручэнне. Пайшоў на планавую аперацыю — і не выйшаў з наркозу. І «там» пабываў — і вярнуўся. Таму я спакойна стаўлюся да ўсяго. Я хачу проста сказаць, што некаму наша бясчынства трэба спыняць.
* * *
Дзмітрый Ус нар. у 1971 у Мінску. Бацька памёр, калі Дзмітрыю было 16 гадоў. Маці — эканаміст. У 1988 пайшоў працаваць на завод «Інтэграл» токарам. Пазней працаваў будаўніком. У 1992 прызначаны дырэктарам прадпрыемства «Трывіум», якое займаецца выдавецтвам атласаў, картаў. Прадпрыемства працуе па сёння. У 2003 скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1999 па 2003 быў дэпутатам Мінскага гарсавета. Жанаты, гадуе сына.
Каментары