Грамадства

Рэальная зарплата ў верасні 2010 года паменшылася на 0,2%

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у верасні 2010 года ў параўнанні са жніўнем 2010 года паменшылася на 0,2%. Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. У жніўні 2010 года ў параўнанні з ліпенем 2010 года зарплата знізілася на 0,3%.

У студзені-верасні 2010 года з параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года рэальная зарплата павялічылася на 10,8%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у верасні 2010 года склала 1 млн. 305,1 рублёў і ў параўнанні са жніўнем 2010 года павялічылася на 1,4%, ці на 18,3 тыс. рублёў. У той жа час спажывецкія цэны выраслі на 1,6%. У студзені-верасні намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 1 млн. 167,1 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў верасні склала 1 млн. 461,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 788,5 тыс., у арганізацыях транспарту — 1 млн. 530,5 тыс., сельскай гаспадаркі — 879,2 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 126,8 тыс., ва ўстановах аховы здароўя — 1 млн. 5,8 тыс. рублёў, у тым ліку ўрачоў — 1 млн. 692,4 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 956,9 тыс.; ва ўстановах адукацыі — 903,9 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1 млн. 47,7 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 1 млн. 746,4 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў верасні па асобных галінах быў зафіксаваны ў навуцы і навуковым абслугоўванні — 1 млн. 802 тыс. рублёў,

мінімальны — у работнікаў сацзабеспячэння — 794 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў верасні быў адзначаны ў Мінску — 1 млн. 678,7 тыс. рублёў, мінімальны — у Віцебскай вобласці — 1 млн. 156,5 тыс. рублёў. У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 178,5 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 232,1 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 203,9 тыс., Мінскай — 1 млн. 128,5 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 188,9 тыс. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны10

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць