Меркаванні22

Юлія Слуцкая пра артыкул палітоляга А.Суздальцава: «Такі сцэнар абсалютна немагчымы»

Артыкул расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава: правакацыя, дэманстрацыя сілы ці праўдзівы прагноз будучага беларуска-расейскага крызісу? Ці скарыстаецца Масква з парадаў Суздальцава? Адказваюць супрацоўнікі і аўтары расейскамоўных выданьняў, зьвязаных з маскоўскімі выдавецкімі групамі.

Артыкул расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава: правакацыя, дэманстрацыя сілы ці праўдзівы прагноз будучага беларуска-расейскага крызісу? Ці скарыстаецца Масква з парадаў Суздальцава? Адказваюць супрацоўнікі і аўтары расейскамоўных выданьняў, зьвязаных з маскоўскімі выдавецкімі групамі.

Віктар Марціновіч, намесьнік рэдактара «БелГазеты»:

Па-першае, трэба зьвярнуць увагу на асобу А.Суздальцава. Яшчэ да дэпартацыі яго беларускім КДБ шэраг экспэртаў уважаў яго за лабіста інтарэсаў буйных расейскіх энэргетычных кампаніяў. Цяпер ён, да ўсяго, расейскі палітоляг. Таму ўсе ягоныя заявы трэба разглядаць менавіта ў такім кантэксьце. Змрочныя фарбы ягонага артыкулу – гэта ўсё псыхалягічныя моманты. Масква словамі Суздальцава дае зразумець, што Беларусь павінна прыняць яе ўмовы і прапановы. Расею ў першую чаргу цікавіць эканоміка – прыватызацыя «Белтрансгазу» ды ўвогуле буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Таму прапанаваныя Суздальцавым меры па супрацьдзеяньні Лукашэнку задзейнічаныя ня будуць. Ня варта шукаць паралеляў з грузіна-расейскім канфліктам і чакаць падобнага разьвіцьця падзеяў у беларуска-расейскіх дачыненьнях. Лукашэнка выклікае зусім іншую, істотна меншую, ступень раздражненьня ў свайго расейскага партнэра. Увогуле, дэпартацыя грузінаў вітаецца бальшынёй масквічоў і піцерцаў, што тлумачыцца іх сталай непрыязнасьцю да каўказцаў. Дэпартацыя хоць бы аднаго беларуса з Расеі выкліча там адваротны эфэкт. Масква на такое ніколі ня пойдзе.

Аляксандар Грыцанаў, калюмніст «БелГазеты»:

Андрэй Суздальцаў дакладна апісаў сёньняшнія праблемы ва ўзаемадачыненьнях паміж Беларусяй і Расеяй. Я зь ім цалкам згодны, хіба што толькі пэўныя лічбы, датычныя кошту распрацоўкі радовішчаў нафты, выклікаюць пытаньні. Аднак што да магчымай рэакцыі Крамля, дык я ўпэўнены: аніяк Масква з гэтых прапановаў не скарыстае. Цяпер у Расеі пры ўладзе ня тыя людзі, каб маглі пайсьці на такія радыкальныя дзеяньні. Крэмль бюракратызаваны і крыміналізаваны. Лічу, што калі б такі сцэнар падзеяў адбыўся, то гэта было б на карысьць усім – Лукашэнка быў бы змушаны пайсьці на сапраўдныя, а не адчэпныя эканамічныя рэформы.

Юлія Слуцкая, галоўная рэдактарка газэты «Комсомольская правда в Беларуси»:

Абсалютна немагчыма, каб спраўдзіўся гэткі сцэнар. Расея ніколі ня пойдзе на такія жорсткія меры супраць свайго саюзьніка. Трэба разумець, што на працягу ўсёй сучаснай гісторыі беларуска-расейскіх узаемадачыненьняў вядуцца такога кшталту гульні. І гэтую заяву Суздальцава таксама трэба разумець, як элемэнт гульні. Але Расея не гатовая страціць такога суседа, якім бы ён ні быў. Таму гэтыя парады, калі і спраўдзяцца, то выключна на ўзроўні дэманстрацыі. Глыбінныя ж працэсы будуць ісьці сваім вызначаным шляхам.

Каментары2

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць