Свет

Канец свету ў Інданезіі

Землятрус, цунамі і вывяржэнне вулкану за тры дні.

У Інданезіі ізноў адбылася прыродная катастрофа. Пасля разбуральнага землятрусу і магутнага цунамі пачалося вывяржэнне вулкана.

На дадзены момант у спісках ахвяр 140 чалавек, некалькі сотняў зніклі без вестак.

Увечары 26 кастрычніка ля вострава Ява пачалося вывяржэнне вулкана Мерапі,

вышыня якога амаль 3000 метраў. У неба падняліся слупы попелу, якія выклікалі паніку ў мясцовых жыхароў.

За апошнія некалькі дзён краіна стала ахвярай адразу трох стыхій. У ноч на аўторак адбылося адразу 11 землятрусаў магнітудай ад 5 да 6,2 балаў з эпіцэнтрам у 80 кіламетрах ад найбуйнейшага вострава — Суматры. Адразу ўслед за гэтым была аб’яўлена пагроза цунамі.

Трохметровыя хвалі абрынуліся на архіпелаг Ментавэй. Яны забралі ў мора дзесяткі чалавек. Вада затапіла вуліцы і дома. Па папярэдніх падліках, ахвярамі паводкі сталі 113 чалавек, яшчэ звыш 500 лічацца прапаўшымі без вестак.

Урад ужо заявіў, што не быў гатовы да такіх разбуральных удараў стыхіі.

Інданезія з’яўляецца часткай ціхаакіянскай паласы вулканаў і тэктанічных разломаў даўжынёй 40 тысяч кіламетраў і мае форму падковы. Менавіта тут знаходзіцца амаль 90% з прыкладна 1,5 тыс. вядомых вулканаў планеты, у тым ліку 328 з 540 дзеючых наземных вулканаў. Тут жа адбываецца пераважная частка ўсіх землятрусаў на планеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць