Эканоміка1818

Спадар Раманчук супраць таварыша Тура

Падчас Мінскага форума адбыўся працяг дыскусіі паміж намеснікам міністра эканомікі Беларусі Андрэй Турам і прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Яраславам Раманчуком.

Падчас правядзення ХІІІ Мінскага форума разгарэўся працяг дыскусіі наконт эканамічнага развіцця краіны паміж намеснікам міністра эканомікі Беларусі Андрэй Турам і прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Яраславам Раманчуком.

Першая спрэчка была завочнай і датычылася «эканамічнага экстрэмізму».

Паўтара тыдні таму Андрэй Тур, адказваючы на пытанні журналістаў наконт праграмы Раманчука «Мільён працоўных месцаў», заявіў, што бачыць у ёй праявы «эканамічнага экстрэмізму».
Раманчук адказаў у інтэрнэце артыкулам, у якім прывёў дзесяць прыкметаў экстрэмізму у беларускім эканамічным курсе.

Працяг спрэчкі адбыўся падчас ХІІІ Мінскага форума датычыўся эфектыўнай прыватызацыі.

Раманчук мяркуе, што любая прыватызацыя, праведзеная ў канкурэнтных умовах, эфектыўная. «А не тое, што выставілі на продаж пяць буйных прадпрыемстваў — і не атрымалі ніводнай прапановы, таму што пакупнікам давалі ў нагрузку 25 дадатковых умоў, — абураецца Раманчук. —
 Ці калі камусьці прадавалі зямлю ў цэнтры Мінска». Кампанія, якая прыватызуе прадпрыемства, мае права рабіць з ім што заўгодна, мяркуе эканаміст. «Гэта сусветная практыка», — упэўнены ён.

Андрэй Тур перакананы, што трэба перастраховаўцца: «А калі яны выкупяць прадпрыемства і спыняць вытворчасць, каб не ствараць канкурэнцыі такім самым заводам у Расіі і Украіне?»

Дзяржава мусіць клапаціцца пра людзей і працоўныя месцы, мяркуе намеснік міністра эканомікі Беларусі.
«Вы супярэчыце сабе, Яраслаў. Вы хочаце стварыць мільён працоўных месцаў, але не думаеце пра ўжо існуючыя» , — заявіў Андрэй Тур.
З ярлыка «эканамічны экстрэмізм» у дачыненні да Раманчука Андрэй Тур перайшоў на іншы, менш радыкальны — «эканамічны рамантызм».

Раманчук, у сваю чаргу, прапанаваў перайсці да адкрытай грамадскай дыскусіі: «Прыйшоў час перанесці на публіку тое, што мы з вамі, Андрэй Мікалаевіч, абмяркоўваем у кулуарах».

Задаючы адно з пытанняў, віцебскі журналіст звярнуўся да выступоўцаў «спадар Раманчук і таварыш Тур», чым выклікаў прыхільныя усмешкі прысутных.

Намеснік міністра эканомікі выступае за павольныя і асцярожныя рэформы ў гаспадарцы, у той час як прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта прапануе хуткі пераход на рынкавай эканомікі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам13

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры6

«Байсол» абвясціў летні збор для дзяцей палітвязняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць