Здарэнні

Вакол цела на полі – правільна накрэслены круг

Цела 72-гадовага пенсіянера 4 лістапада знайшоў вайсковец ля вёскі Камень Валожынскага раёна. Цела 66-гадовай пенсіянеркі 6 лістапада знайшоў прахожы ў будынку закінутай фермы ў Турэц-Баярах Маладзечанскага раёна.

У абодвух выпадках папярэдняя прычына смерцяў — агульнае пераахаладжэнне.

Намеснік пракурора Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч расказаў, што пенсіянер, жыхар вёскі Камень Івянецкага сельсавета, знік дзесьці за тыдзень да таго, як знайшлі яго цела. Мужчына быў аб’яўлены ў вышук.

4 лістапада вайскоўцы ў пошуках зніклага прачэсвалі поле, засеянае азімымі, на адлегласці прыкладна за кіламетр ад Каменя. Цела за 150 метраў ад лесу знайшоў адзін са службоўцаў. Аказалася, ён ведае гэтага мужчыну, бо жыў у вёсцы з ім на адной вуліцы.

Памерлы ляжаў на жываце. На нагах не было шкарпэтак, калошы штаноў закасаныя амаль да калена.

Вакол цела на полі — правільна начэрчаны круг. Па словах Віталя Юрэвіча, медсудэксперты звязваюць гэта з тым, што калі чалавек пачынае замярзаць, ён перад смерцю можа выконваць нейкія неадэкватныя дзеянні. Напрыклад, распранацца. Экспертыза ўстанаўлівае таксама, ці выпіваў пенсіянер перад смерцю спіртное.

Мужчына, які знайшоў у закінутай ферме ў Турэц-Баярах цела пенсіянеркі, паведаміў пра гэта ў міліцыю. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлай не было.

Медыцынскі судовы эксперт выказаў меркаванне, што жанчына магла памерці ў ноч з пятніцы на суботу. Жанчына жыла адна ў Турэц-Баярах. Яе дачка знаходзіцца ў месцах пазбаўлення свабоды. Ці была пенсіянерка на момант смерці ў стане алкагольнага ап’янення, высвятляе экспертыза.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць