Гісторыя66

Канферэнцыя ў гонар Вітаўта і Грунвальда

13 лістапада ў Мінску адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная 660-годдзю з дня нараджэння вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і 600-годдзю перамогі пад Грунвальдам.

Арганізатарам канферэнцыі, у якой удзельнічалі вучоныя з розных гарадоў Беларусі, выступіў рэспубліканскі грамадскі аргкамітэт па святкаванні гэтых дат на чале з доктарам гістарычных навук Анатолем Грыцкевічам.

Доктар гістарычных навук Юрый Бохан адзначыў, што Вітаўт здолеў умацаваць самастойнасць ВКЛ, дабіцца яе дыпламатычнага прызнання з боку Заходняй Еўропы і тэрытарыяльна пашырыць дзяржаву. Паводле яго слоў, дзейнасць Вітаўта з'яўлялася лагічным працягам дзяржаватворчай палітыкі ўсіх яго папярэднікаў, дазволіла захаваць падмуркі эканамічнага і палітычнага развіцця ВКЛ, а таксама падоўжыць існаванне гэтай дзяржавы яшчэ на 150 гадоў.

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Касцюк адзначыў, што перамога аб'яднаных войск Польскага каралеўства і ВКЛ над арміяй Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам стала вынікам Вялікай вайны 1409—1410 гадоў. Паводле яго слоў, гэты вынік сведчыў, што падрыхтоўчыя дзеянні з боку Польшчы і ВКЛ былі больш грунтоўнымі, узважанымі і эфектыўнымі. "Вітаўт і Ягайла перайгралі крыжаносцаў", — сказаў вучоны. Ён звярнуў увагу на высакародныя паводзіны ўдзельнікаў вайны, якія падчас яе не праявілі вераломства і ні разу не парушылі раней падпісаных дамоў.

Доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка падкрэсліў, што "перамога пад Грунвальдам была абумоўленая уніяй Польскага каралеўства з ВКЛ", бо, на яго думку, кожная з гэтых дзяржаў сама па сабе не магла вырашыць ваенна-стратэгічных і палітычных праблем. Да стратэгічных памылак Тэўтонскага ордэна вучоны аднёс раздробленасць арміі крыжаносцаў і планаванне вайны па-за межамі ордэна. "Наадварот, польска-літоўскае войска не драбіла свае сілы і захоўвала стратэгічную ініцыятыву, дзейнічаючы на тэрыторыі Тэўтонскага ордэна", — сказаў Галенчанка. Паводле яго слоў, аб большай актыўнасці харугваў ВКЛ на Грунвальдскім полі сведчыць той факт, што асноўныя страты ў аб'яднаным войску панеслі менавіта літоўцы.

Гісторыкі азнаёміліся з міжнароднай мастацкай выставай, арганізаванай Беларускім саюзам мастакоў да юбілейных дат.

У 19.00 у Мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў гонар перамогі пад Грунвальдам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце4

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць