Здарэнні11

Кіраўніцтва «Пінскдрэва»: прычына выбуху — зарана ўключанае абсталяванне

Камісія холдынгу «Пінкдрэў» па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» лічыць, што пажар і выбух адбыліся з-за парушэння рэгламенту рамонтных работ. Адпаведная заява кіраўніцтва «Пінскдрэва» змешчаная на афіцыйным сайце.

«Абсталяванне на вытворчасці пелет да абеду таго трагічнага дня знаходзілася на прафілактыцы, і не былі завершаны ўсе рэгламентаваныя работы. Кожны тыдзень па панядзелках у першай змене на ўчастку ДТГ (пелет), згодна з распараджэннем па заводзе, з 7 гадзін да 11 гадзін праводзілася ўборка ўчастку ад стружкі і пылу, што сабраліся на абсталяванні і высока размешчаных канструкцыях, і прафілактыка абсталявання. Для гэтага на ўчастку адключаецца ўсё абсталяванне, праводзіцца яго чыстка, агляд, з наступнай вільготнай уборкай памяшкання. Пры неабходнасці ў гэты час праводзяцца работы на абсталяванні, якое патрабуе рамонту. Да завяршэння ўсіх работ абсталяванне ўчастку не павінна працаваць, — гаворыцца ў заяве. — Без выканання паслядоўнасці было ўключана абсталяванне, што прывяло да выкіду рэчыва, якое складаецца з дробна размолатай драўнянай сыравіны, што пацягнула ўзгаранне і выбух. Хоць для гэтага неабходна крыніца агню».

Нагадаем, пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адбыўся 25 кастрычніка. Паводле звестак МНС, прычынай мог быць «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул». Ахвярамі трагедыі сталі 14 работнікаў прадпрыемства. Па гэтым факце Генеральнай пракуратурай расследуецца справа па ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах ці ў выбухованебяспечных цэхах або правіл бяспекі выбухованебяспечных работ).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць