Прыватныя абвесткі44

Беларускі дзіцячы садок шукае кваліфікаваных спэцыялістаў

Адна зь нешматлікіх беларускіх установаў дашкольнай адукацыі адчувае востры недахоп кадраў. Калі Вы адчуваеце ў сабе сілы і здольнасьці для працы з маленькімі беларусамі, маеце адпаведную адукацыю і менскую прапіску – запрашаем Вас!

Адна зь нешматлікіх беларускіх установаў дашкольнай адукацыі адчувае востры недахоп кадраў. На сёньняшні дзень садок мае фармальны статус беларускамоўнага, што прадугледжвае правядзеньне ўсіх заняткаў зь дзецьмі па-беларуску, у тым ліку фізкультуры, музычнага выхаваньня, заняткаў з псыхолягам. У ясельнай і малодшай групах садочку займаюцца дзеткі зь беларускамоўных сем’яў, для іх беларуская мова – адзіны натуральны сродак зносінаў.

На вялікі жаль, пэдагогі ў большасьці сваёй не падрыхтаваныя для працы з такімі дзеткамі, яны звыкліся працаваць зь беларускай мовай як з замежнай. Большасьць бацькоў, чые дзеці наведваюць гэты садок, маюць вышэйшую адукацыю і актыўную грамадзянскую пазыцыю, і таму яны бяруць актыўны ўдзел у жыцьці садку, выстаўляюць высокія патрабаваньні да прафэсіяналізму пэрсаналу.

Садок знаходзіцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, працуе 12 гадзін у суткі, складаецца з 6 груп.

Калі Вы адчуваеце ў сабе сілы і здольнасьці для працы з маленькімі беларусамі, маеце адпаведную адукацыю і менскую прапіску – запрашаем Вас!

Будзем удзячныя, калі Вы перадаcьцё гэтую інфармацыю сваім знаёмцам.

Тэлефануйце на 8-029-632-27-43 (Крысьціна Вітушка, Апякунская Рада садочку) альбо лістуйце на [email protected]

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць