Культура1313

Латушка падарыў «Бацькаўшчыне» кнігу Караткевіча, Казакоў — партрэт Сцяпана Батуры

МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прымала падарункі з нагоды 20-годдзя арганізацыі.

МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прымала падарункі з нагоды 20-годдзя арганізацыі.

Першымі з вітальнымі словамі ў залі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, дзе адбывался святкаванне, выступілі кіраўнічка «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская і міністр культуры Павел Латушка. Яны абмяняліся кампліментамі —

Макоўская адзначыла рост увагі дзяржавы да арганізацыі, Латушка падкрэсліў, што «Бацькаўшчына» фактычна працягвае рабіць тое, што рабіў Уладзімір Караткевіч — вучыць беларусаў шанаваць сваю зямлю і мову.
Міністр культуры расказаў прысутным, што вярнуўся з фінальных урачыстасцяў у Оршы, прысвечаных 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Ён выказаў думку, што шанаваць нашых класікаў трэба не толькі ў юбілейныя гады, але штогод. Павел Латушка падарыў «Бацькаўшчыне» перавыдадзенае па ягонай ініцыятыве да юбілея пісьменніка «Дзікае паляванне караля Стаха» на беларускай, расійскай, украінскай і англійскай мовах пад адной вокладкай, а таксама дыск з дакументальным фільмам «Свет Караткевіча».

Прамова былога прэзідэнта «Бацькаўшчыны» акадэміка Радзіма Гарэцкага была не зусім святочнай. Ён выказаў непакой за істотнае скарачэнне колькасці беларускамоўных суайчыннікаў. Згадаўшы, што акурат зараз краіна перажывае чарговы выбарчы перыяд,

акадэмік Гарэцкі цвёрда адзначыў, што сітуацыя выправіцца толькі тады, калі кіраўнік краіны будзе гаварыць па-беларуску, а ўслед за ім і ўрад з парламентам.
Гэтыя словы перарвалі апладысменты залы.

Тэму мовы працягнулі наступныя выступоўцы.

Наш пароль, па якім мы можам пазнаць адзін аднаго сярод іншых народаў, гэта наша мова, беларуская мова. Знікне гэты пароль знікнем і мы, сказаў паэт Генадзь Бураўкін.
Галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа, чый прыезд да апошняга быў пад пытаннем з-за складанасцяў з беларускай візай, сказаў, што чакае, калі ў суседняй з Беласточчынай Гародні нарэшце з’явяцца беларускамоўныя школы.

Старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Валеры Казакоў прызнаўся, што часам сутыкаецца ў Расіі з пытаннямі, навошта яму тая мова сярод расейцаў.

«Калі я пайду да Бога, то мова дапаможа мне патлумачыць, хто такі і адкуль узяўся»,
— сказаў Казакоў. Ён падарыў «Бацькаўшчыне» копію параднага партрэта Сцяпана Батуры, выкупленую ў Калужскім мастацкім музеі. Па словах Казакова, у музеі захоўваюцца дзясяткі вывезеных некалі з Беларусі карцінаў. Настаў час вяртаць свае багацці на Бацькаўшчыну, упэўнены старшыня ФНКА «Беларусы Расіі».

Павіншаваць Згуртаванне беларусаў свету прыйшлі рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, мовазнаўца Лідзія Савік, госці з замежжа — дырэктарка Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Лілія Плыгаўка, намесніца старшыні беларуска-эстонскага згуртавання Зінаіда Клыга. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ды старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька даслалі свае віншаванні ў выглядзе аўдыё- і відэазваротаў.

Музычнае суправаджэнне святочнай вечарыны зладзілі «Стары Ольса», «Унія», Зміцер Сідаровіч ды хлапчукі Адась і Тамаш, Алесь Камоцкі і «Крамбамбуля».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы15

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя3

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы15

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць