Улада77

На сустрэчу з Саннікавым у Гомелі прыйшлі 650 выбаршчыкаў

У гомельскім ДК «Фестывальны» 5 снежня адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі. Гэта першы кандыдат, які наведаў абласны цэнтр за час агітацыйнай кампаніі.

Мерапрыемства прайшло пры перапоўненай зале, разлічанай на 600 месцаў. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Бабіцкі прадставіў гамяльчанам кандыдата ў прэзідэнты як чалавека, які «прапануе нам усім разам памяняць лысую рызіну».

Саннікаў тэзісна азнаёміў выбаршчыкаў са сваёй праграмай. «Беларусь зачакалася перамен, нас называюць апошняй дыктатурай у Еўропе, гэта ганьба для краіны. У Расіі з пачатку 90-х ужо трэці прэзідэнт, ва Украіне — чацвёрты, ужо не гаворачы пра нашых суседзяў літоўцаў, палякаў. Шаснаццаць гадоў — гэта занадта шмат. Галоўнае — што нас пазбавілі права выбару. Але сёння ў нас ёсць унікальны гістарычны шанс, таму што ўпершыню мы можам паўплываць на лёс краіны», — выказаў свой пункт гледжання кандыдат. Ён заклікаў гамяльчан не ісці на датэрміновае галасаванне і запрасіў 19 снежня ў 20.00 на плошчу ў Мінску.

Жыхары Гомеля задалі кандыдату каля 20 пытанняў, у прыватнасці, аб нацыянальнай ідэі, лёсе беларускай мовы, вырашэнні дэмаграфічных праблем, прыватызацыі прадпрыемстваў, магчымасці ўваходжання ў Еўрасаюз, НАТО, прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Саннікаў адказаў, што Беларусь — нейтральная краіна і ў НАТО ўваходзіць ёй не трэба, як не трэба і прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію.

Саннікаў адмоўна адказаў на пытанне, ці мае ён намер пасля магчымай перамогі на выбарах адкрыць архівы КДБ, каб аддаць галоснасці прозвішчы агентаў сілавога ведамства. Паводле слоў кандыдата, могуць пацярпець нявінныя людзі, на якіх, да прыкладу, узвялі паклёп. Таксама выбаршчыкаў хвалявала, што зробіць Саннікаў з БРСМ і прафсаюзамі.

Многія гамяльчане, якія сталі ў чаргу да мікрафона, каб задаць пытанні кандыдату, не атрымалі адказаў. Давераныя асобы кандыдаты перапынілі сустрэчу, растлумачыўшы гэта тым, што ў іх наперадзе «цяжкая дарога».

У гутарцы з журналістамі Саннікаў адзначыў, што па выніках сустрэчы ў яго склалася «цудоўнае ўражанне». «Перамены магчымыя, ёсць шанс, ёсць падтрымка, цяпер мы бачым: няма ніякай падтрымкі ў Лукашэнкі, ёсць падтрымка ў дэмакратыі», — лічыць ён. Саннікаў заявіў, што ў яго няма надзеі на сумленныя выбары.

«Штосьці можна зрабіць для падліку галасоў, галоўнае — каб датэрміновае галасаванне не спрацавала так, як яно працуе на фальсіфікацыі», — падсумаваў кандыдат.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш20

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць