Афіша11

Дракула ў Менску

4 лістапада ў Музэі гісторыі беларускага кіно распачалася праграма «Дракула Брэма Стокера ў кінематографе ХХ стагодзьдзя». Праграма ладзіцца ў межах рубрыкі «Панарама жанравага кіно» – і прысьвечаная аднаму з самых знакамітых кінапэрсанажаў.

4 лістапада ў Музэі гісторыі беларускага кіно распачалася праграма «Дракула Брэма Стокера ў кінематографе ХХ стагодзьдзя». Праграма ладзіцца ў межах рубрыкі «Панарама жанравага кіно» – і прысьвечаная аднаму з самых знакамітых кінапэрсанажаў. У лістападаўскія суботы пакажуць сем клясычных фільмаў кінадракуліяны.

Гледачы ўжо пазнаёміліся зь шэдэўрам-нямком Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў «Насфэрату, сымфонія жаху» і стужкаю Тода Браўнінга «Дракула» 1931 году з Бэлам Лугошы.

11 лістапада адбудзецца паказ малавядомых у нас карцінаў «Дачка Дракулы» Ламбэрта Хільера і «Сын Дракулы» Робэрта Сьёдмака. 18 лістапада плянуецца нямецкі фільм Вэрнэра Гэрцага «Насфэрату, сымфонія начы» 1979 году. А на 25-га прызначаныя «Дракула Брэма Стокера» Фрэнсіса Форда Копалы й пародыя Мэла Брукса «Дракула мёртвы й задаволены». Дзьве апошнія стужкі часам дэманстраваліся па тэлевізіі.

Музэй беларускага кіно зьбіраецца й надалей знаёміць гледачоў з сусьветнай клясыкай аўтарскага – і жанравага кіно.

11 лістапада сэансы а 14.00, 15.30, 18.00, 19.30.

18-га – 14.00 і 18.00.

25-га – 14.00, 16.30, 18.00.

Адрас музэю: Менск, Плошча Незалежнасьці, вул.Сьвярдлова, 4.

Тэлефон для даведак: 227-10-75.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць