Меркаванні33

Наперад — у мінулае!

Усе размовы пра мадэрнізацыю - не больш, чым прапагандысцкая рыторыка. У заключным слове на ўсебеларускім сходзе Лукашэнка расказаў пра свае ідэалы. Вядуць яны ў нікуды.

Усе размовы пра мадэрнізацыю нашай краіны - не больш, чым прапагандысцкая рыторыка. У заключным слове на ўсебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свае ідэалы. Вядуць яны ў нікуды.

Гадоў 20 з гакам таму падчас савецка-амерыканскага тэлемоста прагучала знакамітая фраза: «У СССР сэксу няма!» Выступаючы на цяперашнім сходзе, Лукашэнка сказаў,

што ў Беларусі няма сэксуальных меншасцяў.

Гэта супадзенне можна было б лічыць не больш, чым анекдотам. Аднак кіраўніка Беларусі з савецкім спадчынай звязваюць значна больш сур'ёзныя рэчы.

- Заўважыў, што вельмі пісьменна, патрыятычна апраўдваюцца нашы дэлегаты за форум перад тымі, хто спрабуе яго крытыкаваць, называючы яго ледзь ледзь не з'ездам КПСС ... Да з'езда КПСС нам яшчэ далёка, да яго мы яшчэ не дацягваем,

але такая ацэнка нас натхняе,

- сказаў кіраўнік Беларусі.

Верагодна, яшчэ адной крыніцай натхнення з'яўляецца членскі білет Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, які Аляксандр Лукашэнка захоўвае да гэтага часу. Ва ўсякім разе, так ён сказаў дэлегатам сходу ў панядзелак. Таксама кіраўнік суверэннай Беларусі чарговы раз выказаў шкадаванне пра развал СССР.

Гэтыя заявы спрэс перакрэсліваюць развагі некаторых палітолагаў, што Лукашэнка маральна гатовы перавесці Беларусь на рэйкі капіталізму і нават паступова дэмакратызаваць краіну.

Цяперашні кіраўнік дзяржавы прадэманстраваў, што ў яго прынцыпова іншыя арыенціры.

Гэта, з аднаго боку, тлумачыць, чаму нават эканамічная лібералізацыя ажыццяўляецца так павольна і непаслядоўна. А з другога, дае досыць яснае ўяўленне пра нашыя перспектывы:

чакаць, што пры кіраўніку, каторы моліцца на з'езд КПСС, краіна будзе мадэрнізаваная, па меншай меры, наіўна.

Лукашэнка жыве ў мінулым і праграмуе на аналагічны рэжым існавання ўсю краіну. Яго выступленне на ўсебеларускім народным сходзе сапраўды нагадвае даклад генеральнага сакратара КПСС Л. І. Брэжнева на чарговым з'ездзе партыі.

Мэты вызначаны, задачы пастаўленыя, за працу, таварышы! Наперад - у мінулае!

Бо ў будучыні для Аляксандра Рыгоравіча месца няма.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць