За хібы і раздзяўбайства адпраўлены ў адстаўку пракурор раёна Бабруйска
Генеральны пракурор Беларусі вызваліў ад пасады пракурора Ленінскага раёна Бабруйска.
Як паведамілі ў Генпракуратуры, прычынай для такога рашэння сталі выяўленыя сур’ёзныя хібы ў арганізацыі працы пракуратуры раёна па вырашэнні заяў і скаргаў грамадзян. Яны сталі вядомыя генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу пры прыёме і разглядзе зваротаў грамадзян 8 снежня ў ААТ «Белшына».
Асноўныя праблемы, з якімі работнікі прадпрыемства звярталіся да генпракурора, закраналі працу органаў папярэдняга расследавання, выкананне жыллёвага, пенсійнага заканадаўства, вынікі разгляду судамі крымінальных і грамадзянскіх спраў і інш. Некаторыя са зваротаў былі прынятыя для вырашэння непасрэдна падчас прыёму, іншыя — накіраваныя ў адпаведныя ведамствы, а вынікі іх разгляду ўзятыя генпракурорам на кантроль.
У лістападзе гэтага года за дапушчаныя недахопы ў працы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян генпракурорам да дысцыплінарнай адказнасці быў прыцягнуты пракурор Гродзенскай вобласці.
-
«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну
-
«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала
-
З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы
Каментары