Улада11

Правінцыйныя начальнікі выкараняюць найменшае вальнадумства

У Магілёве звальняюць адміністратараў за некалькі артыкулаў зь незалежных сайтаў ва ўнутранай сетцы прадпрыемства «Хімвалакно», а на Клеччыне маладую настаўніцу за «апазыцыйную» торбу і артыкул у дэмакратычным бюлетэні.

Адміністратарам унутранай кампутарнай сеткі «Хімвалакна» прапанавалі звольніцца «па асабістым жаданьні» за перадрукоўку навінаў зь сеціва на сэрвэр.

Унутраная сетка магілёўскага «Хімвалакна» была месцам, дзе карыстальнікі маглі даведацца пра навіны свайго прадпрыемства, пачытаць нацыянальныя ці сусьветныя навіны альбо проста даведацца пра прагноз надвор’я. Пару дзён таму на сайце разам з дзяржаўнымі навінамі зьявіліся і некалькі артыкулаў зь незалежных сайтаў. Адзін зь іх разказваў пра «росквіт» беларускай вёскі. Другі ж называўся «За патрабаваньне праверыць псыхічнае здароўе Лукашэнкі – 2 гады турмы». І вось за такую вольнасьць адміністратараў звальняюць «па асабістым жаданьні».

Нагадаем, што міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» назвала Беларусь адзіным эўрапейскім ворагам Інтэрнэту. Пэўна, кіраўніцтва «Хімвалакна» за ненаяўнасьцю эканамічных посьпехаў вырашыла унесьці свой ўклад у «разьвіцьцё свабоды слова» ў краіне.

Зьміцер Мышкоўскі, bulletinonline.org

Вясковую настаўніцу звольнілі з працы за погляды

У Клецкім раёне з фармулёўкай «за прагул» звольнілі маладога спэцыяліста, настаўніцу ангельскай ды беларускай мовы Іну Кебікаву. Незадаволенасьць дырэктаркі школы (дарэчы, жонкі загадчыка Клецкага райана) выклікала тое, што маладая настаўніца носіць сувэнірную сумку ад Праграмы Каліноўскага.Іна Кебікава – малады спэцыяліст, у гэтым годзе скончыла БДУ па спэцыяльнасьці «настаўнік беларускай ды ангельскай мовы». Пасьля, па разьмеркаваньні, папрасілася ў Клецкі раён, бо сама з суседняй вёскі Яновічы. На працу ў Грыцэвіцкую школу, куды Іну накіравалі з раённага аддзела адукацыі, дзяўчына вымушана была дабірацца 12 кілямэтраў на ровары.

Сям’я Кебікавых у раёне вядомая сваімі апазыцыйнымі поглядамі. Іна разам са сваёй сястрой Тацянай былі ў намётавым гарадку на плошчы. Пасьля чаго сястру выключылі з БДУ, і цяпер яна навучаецца ў Польшчы па Праграме Каліноўскага.

Як паведаміў карэспандэнту belngo.info мясцовы грамадзкі актывіст Сяргей Панамароў, днямі выйшаў чарговы нумар дэмакратычнага бюлетэню «Бойкі Клецк», адзін з цэнтральных матэрыялаў якога прысьвечаны факту перасьледу Іны Кебікавай.

Паліна Васілёва, belngo.info

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму10

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць