Прэзідэнт — Дзед Мароз

Расея, 2010, каляровы, 90 мін
Рэжысёры: Цімур Бекмамбетаў, Аляксандр Вайцінскі, Дзмітры Кісялёў, Аляксандр Андрушчанка, Яраслаў Чыжэўскі, Ігнас Ёнінас
Ролі выконваюць: Іван Ургант, Сяргей Светлакоў, Вера Брэжнева, Сяргей Гармаш, Артур Смальянінаў, Кацярына Вілкава, Марыя Сімакіна, Сяргей Пахадаеў, Віктар Вяржбіцкі
Жанр: Навагодняя камедыя паводле сцэнару Андрэя Курэйчыка, Цімура Бекмамбетава, Дзмітрыя Алейнікава і інш.
Адзнака: 6 (з 10)
Маленькая сірата з дзіцячага дома нахлусіла, што ейны тата — прэзідэнт. З небаракі кпяць і патрабуюць доказаў: у навагоднім звароце прэзідэнт мусіць сказаць кодавую фразу пра Дзеда Мароза. Знаёмы хлопчык абяцае, што праз шэсць выпадковых людзей просьба дойдзе да адрасата.
Навагодняя камедыя ад Цімура Бекмамбетава і Андрэя Курэйчыка —
дасціпны фільм у абачлівай крамлёўскай абгортцы.З розных закуткоў на кінастудыю гледачы дасылалі навагоднія прыгоды й анекдоты. Назбіралася іх ажно 20 тысячаў. Анекдоты былі апрацаваныя — і з’явіліся «Ёлкі».
У «Ёлках» студэнт выдае сябе за багацея, каб спадабацца дзяўчынцы. Таксіст-ціхоня ратуе любімую спявачку ад прадусара. Злодзей прыкідваецца міліцыянерам — і гераічна спыняе рабаўнікоў: Снягурку з Дзедам Марозам. Самотная прыгажуня знаходзіць шчасце ў асобе добрага дальнабойніка, а апошні гастарбайтэр здольны дагрукацца да крамлёўскіх муроў.
У адрозненні ад пластыкавых расейскіх карцінаў «Ёлкі» — стужка жывая і вясёлая. Адначасова карціна —
самы ўдалы рэкламны ролік Дзмітрыя Мядзведзева.Расейскі кіраўнік паказаны клапатлівым прэзідэнтам-чараўніком, які цяпер замест Дзеда Мароза.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары